Грамадства

Пракурор запатрабаваў 11 год для Аляксандра Троцкага, якога судзяць за наезд на супрацоўніка ДАІ

Мінскі гарадскі суд разглядае справу за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362) супраць 45‑гадовага бізнэсоўца Аляксандра Троцкага, нагадвае «Радыё Свабода».

Пракурор Антон Цюменцаў патрабуе 11 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся 12 жніўня на праспекце Пераможцаў, дзе сілавікі ў балаклавах і са зброяй спынялі для праверкі аўтамабілі. Паводле дзяржабвінаваўцы, у судзе даказалі злачынныя дзеянні Троцкага і ягоны намер менавіта забіць супрацоўніка ДАІ.

Былы топ-менеджар банка МТБ Аляксандр Троцкі сцвярджае, што з'ехаў з месца, дзе яго спынілі людзі са зброяй, бо яны не назваліся, не сказалі прычыну спынення аўтамабіля і наставілі на яго зброю, а ён спалохаўся за сваё жыццё. Паводле падсуднага, ён наехаў на маёра ДАІ выпадкова і гатовы кампенсаваць нанесеную шкоду.

Пацярпелы Уладзімір Юраў падчас інцыдэнту атрымаў траўмы нагі, якія экспертыза прызнала няцяжкімі. Пацярпелы запрасіў 20 тысяч рублёў кампенсацыі ад Троцкага. Пракурор пазоў падтрымаў і прасіў задаволіць яго «з улікам разумнасці».

У апошнім слове Аляксандр Троцкі сказаў, што ніколі не мог уявіць, што можа апынуцца ў такой сітуацыі:

«Праглядаючы відэа, я бачыў, як беспадстаўна збіваюць людзей, і я не ведаў, што супрацоўнікі міліцыі могуць несці службу са схаванымі тварамі і ў балаклавах, без адметных знакаў. Калі цябе спыняюць людзі са схаванымі тварамі і зброяй без тлумачэння прычын, накіроўваюць баявую зброю ў мой бок, то я, безумоўна, спалохаўся. У мяне было адно жаданне — проста з'ехаць адтуль. Я ў прынцыпе не мог сабе ўявіць, што такое магчыма і такое можа быць».

Гэта самы суровы тэрмін, якога дамагаецца пракуратура ў сувязі з пратэстамі. Дасюль самым вялікім пакараннем адзначыўся Брэсцкі абласны суд у дачыненні да Аляксандра Кардзюкова, якому далі 10 гадоў за нібыта замах на забойства сілавіка.

Чытайце таксама: «Супрацоўнік ДАІ дастаў баявую зброю і накіраваў у мой бок». За замах на забойства супрацоўніка судзяць мінчука

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць