Здароўе

Якая верагоднасць заразіцца каранавірусам на свежым паветры?

Чым цяплей становіцца на дварэ, тым большая спакуса гуляць, сядзець на тэрасах кавярань, трэніравацца. Аднак наколькі вялікая верагоднасць заразіцца каранавірусам на дварэ? І ці ёсць сэнс насіць маску на вуліцы? Вось меркаванні экспертаў.

Фота Надзеі Бужан

Рызыка заразіцца кавідам на свежым паветры значна меншая, чым у памяшканні, піша DW.

Ключавую ролю ў распаўсюджванні каранавіруса адыгрываюць аэразолі, дробныя часціцы паветра, якія могуць перамяшчацца на адлегласць да двух метраў. Аднак эксперты сцвярджаюць, што на адкрытым паветры рызыка заражэння нашмат меншая.

«Гэта звязана з тым, што цыркуляцыя паветра на дварэ большая дзякуючы ветру», — адзначае Ніка Мутэрс (Nico Mutters), кіраўнік Інстытута гігіены і грамадскай аховы здароўя пры Універсітэцкай клініцы Бона (Institute for Hygiene and Public Health at Bonn University Hospital).

Вецер не распаўсюджвае інфекцыю яшчэ больш, а якраз наадварот: чым мацнейшы вецер, тым хутчэй рассейваюцца аэразолі, якія могуць быць носьбітамі віруса.

Дробныя часціцы, якія выдыхаюць людзі, нашмат хутчэй рассейваюцца на свежым паветры. Аднак верагоднасць заражэння нельга выключаць цалкам, калі людзі збіраюцца вялікімі групамі і не прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі.

Таму захаванне бяспечнай дыстанцыі ад 1,5 да 2 метраў застаецца пажаданым нават на адкрытым паветры.

Навукоўцы сцвярджаюць, што асаблівую ўвагу трэба надаваць дыстанцыі з тымі, хто займаецца спортам. Пры фізічных нагрузках дыханне становіцца больш частым і глыбокім, а гэта значыць, што вылучаецца больш аэразоляў. Таму кантактныя віды спорту на адкрытым паветры ўяўляюць сабой небяспеку.

У выпадку, калі няма магчымасці падтрымліваць дыстанцыю, варта карыстацца маскай. Асабліва ў тых месцах, дзе немагчыма пазбегнуць натоўпу, напрыклад на аўтобусным прыпынку.

Пакуль няма адназначнага навуковага адказу, ці ёсць розніца для распаўсюджвання кавіду, калі на вуліцы цёпла або халодна. Амерыканскія навукоўцы даследавалі каранавірусную інфекцыю ў розных кліматычных умовах, аднак не знайшлі выяўнай сувязі з колькасцю выпадкаў захворвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу20

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА16

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе21

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

Бітва дзядоў: Пуцін сцвярджае, што таксама акунуўся ў палонку на Вадохрышча11

Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру5

Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна6

Дактары распавялі пра расстрэлы пратэстоўцаў у Іране: сілавікі цэлілі ў вочы3

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу20

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць