Усяго патроху

У Ісландыі прачнуўся вулкан Фаградалсф'яль, які спаў шэсць тысяч гадоў

На ісландскім паўвостраве Рэйк'янес пачалося вывяржэнне вулкана Фаградалсф'яль, гэта першае вулканічнае вывяржэнне ў рэгіёне за прыкладна 800 гадоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вывяржэнне ўяўляе сабой расколіну даўжынёй каля 500-700 м. Лава разлілася ў межах 1 км.

Як відаць з роліка, знятага берагавой аховай, лава расцяклася ў два бакі ад жарала вулкана.

Паводле разлікаў метэаролагаў, вывяржэнне не пагражае населеным пунктам, нягледзячы на тое што святло ад яго можна бачыць з дамоў суседняга горада Грындавік. Аднак некаторую шкоду могуць зрабіць вулканічныя газы. Улады спадзяюцца, што іх распаўсюд знізяць моцны вецер і ападкі, якія чакаюцца ў гэтым раёне.

Фаградалсф'яль бяздзейнічаў апошнія 6 тысяч гадоў. Тры тыдні перад вывяржэннем паўвостраў штодня скалыналі землятрусы, таму спецыялісты чакалі абуджэнне вулкана.

Каментары

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць