Бронзу на этапе Кубка свету па біятлоне выйграла Ганна Сола — адзіная спартсменка зборнай, якая не падпісала праўладны ліст
Беларуская біятланістка Ганна Сола выйграла бронзавы медаль у гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by
Гонка праходзіла ў цяжкіх ветравых умовах, але гэта не перашкодзіла Ганне адыграць адразу дзесяць месцаў (Яна стартавала 13-й). Сола дапусціла 5 (0+1+3+1) промахаў і прайграла толькі дзвюм нарвежкам — Марце Олсбю-Ройзеланд (0+0+2+2) і Тырыль Экхаф (1+2+0+1).
У агульным заліку датэрмінова перамагла Тырыль Экхаф.
У нядзелю Кубак свету завершыцца гонкай з масавым стартам.
Чытайце таксама: Зборная Беларусі па біятлоне падпісала праўладны ліст спартоўцаў. Адмовілася толькі адна дзяўчына
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары