Свет

Прэм'ер Балгарыі — кіраўніцтву Расіі: Перастаньце шпіёніць

У Сафіі затрымалі некалькі падазраваных у шпіянажы на карысць Масквы. МЗС Балгарыі звязаў затрыманых з пасольствам Расіі. Балгарскі прэм'ер Бойка Барысаў анансаваў высылку расійскіх дыпламатаў, піша РБК.

Уладам Балгарыі прыйдзецца абвясціць расійскіх дыпламатаў персонамі нон грата з-за справы аб шпіянажы. Пра гэта заявіў балгарскі прэм'ер-міністар Бойка Барысаў.

«У чарговы раз нам даводзіцца аб'яўляць расійскіх дыпламатаў непажаданымі персонамі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Сафія неаднаразова дэманстравала сяброўскія адносіны з Масквой, у тым ліку ў пытанні будаўніцтва газаправода «Балканскі паток», аднак шпіёніць на тэрыторыі краіны нікому не дазволена. «Зноў хачу заклікаць іх кіраўнікоў: перастаньце шпіёніць у Балгарыі», — цытуе кіраўніка ўрада «Балгарскае Нацыянальнае радыё».

Аб затрыманні ў Сафіі некалькіх падазраваных у шпіянажы на карысць Расіі стала вядома ў ноч на 19 сакавіка. Па некалькіх адрасах у паўднёвых раёнах балгарскай сталіцы і ў ваколіцах горада Перніка прайшлі ператрусы.

Пазней Мінабароны Балгарыі паведаміла, што па падазрэнні ў перадачы сакрэтных звестак замежнай дзяржаве былі затрыманыя двое балгарскіх вайскоўцаў. У генпракуратуры патлумачылі, што затрыманыя і іх саўдзельнікі працавалі ў інтарэсах Расіі.

Усяго па справе праходзяць шасцёра падазраваных. У працы шпіёнскай групы ўдзельнічала таксама жонка аднаго з затрыманых, якая мае балгарскае і расійскае грамадзянства, паведамілі ў пракуратуры.

Каментары

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць