Грамадства

Ракетны комплекс урэзаўся ў вясковы дом у Асіповіцкім раёне — паўдома няма

У вёсцы Маісеевічы Асіповіцкага раёна раніцай 5 красавіка ракетны комплекс урэзаўся ў прыватны дом — і знёс ледзь не палову будынка. 85-гадовая гаспадыня дома цудам ацалела —яна ў гэты момант выйшла на вуліцу. На месцы аварыі працавала ДАІ. Прыязджала і хуткая, бо пенсіянерцы стала блага — падняўся ціск, піша Tut.by.

Tut.by

Як распавяла Tut.by дачка ўладальніцы дома, яна была ў маці — знаходзілася ў двары — калі каля 10 раніцы пачула жудасны трэск і ўдар. Выбегла за плот — і ўбачыла вайсковую тэхніку, якая ўрэзалася ў сцяну дома. Па шчаслівым супадзенні яе маці, 85-гадовая Ганна Мікалаеўна, якая звычайна жыве ў доме адна, якраз у гэты момант выйшла ў двор. І тым самым уратавалася.

— Кіроўца гэтай вайсковай машыны — зусім малады хлопец, з тэрміновай службы, напэўна. Сказаў, што яны з асіповіцкай вайсковай часці 61732. Кажа, ехалі кудысьці ў бок Слуцка: ці то пераганялі машыну, ці то яшчэ што. А тут у нас у вёсцы паварот круты. Я не ведаю, з якой хуткасцю яны ехалі, хоць у нас стаіць абмежаванне ў 40 км/г, але, відавочна, не справіліся з кіраваннем і ўрэзаліся ў дом, — кажа дачка Валянціна Рыгораўна.

Вайсковая тэхніка — гэта тактычны ракетны комплекс «Кропка-У».

Ракетны комплекс вайскоўцы ўжо выцягнулі з дапамогай грузавіка. Яны ж сказалі, што пакрыюць шкоду, дадала жанчына. Пры гэтым для ацэнкі шкоды чакаюць страхоўшчыка. Па словах Валянціны Рыгораўны, жыць у доме немагчыма, яна пакуль забярэ маці да сябе ў Асіповічы.

— У доме і печка паехала, і сцяны няма. Я не ведаю, у якім стане знаходзяцца канструкцыі ў цэлым — для ацэнкі гэтага патрэбныя спецыялісты, — сказала жанчына. — Але вось візуальна дом «паехаў» — ён перакошаны.

У доме сям'я нядаўна рабіла рамонт: у мінулым годзе змянілі шыфер, умацавалі бярвенне, у гэтым — абшылі сцены і столь гіпсакардонам, памянялі падлогу, літаральна заўтра збіраліся клеіць шпалеры.

Па словах дачкі гаспадыні дома, тэхніка асіповіцкіх вайсковых частак часта ездзіць праз вёску, па якой праходзіць былая дарога вайсковага прызначэння.

Мінабароны паведамляе, што ведамствам распачатая праверка па факце ДТЗ, якое адбылося падчас маршу ракетнага дывізіёна адной з вайсковых частак на палігон Гожскі.

Вайсковец тэрміновай службы, кіруючы самаходнай пускавой устаноўкай, на крутым павароце не справіўся з кіраваннем і зачапіў вугал жылога дома. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, вайсковая тэхніка спраўная. Пашкоджанні жылога дома рамантуюцца, адзначаецца ў паведамленні. 

mil.by

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць