Грамадства

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі

У гродзенскіх журналістаў Інэсы Тодрык-Пісальнік і Анджэя Пісальніка прайшоў агляд кватэры. Пасля гэтага іх перавезлі з Гродна ў Мінск на допыт. Позна ўвечары стала вядома, што журналістаў адпусцілі: іх дапыталі і адвезлі назад у Гродна. Анджэй Пісальнік распавёў БАЖ падрабязнасці гэтага дня.

Анджэй Пісальнік. Фота з сацыяльных сетак

— Нас з раніцы выцягнулі з ложкаў, сын яшчэ нават не прачнуўся, каб ісці ў школу. Людзі ў форме прыйшлі і загадалі збірацца ў Мінск. Увесь час нас падганялі, бо следчы чакае. Па маіх ацэнках, за намі прыйшлі каля 10 супрацоўнікаў сілавых органаў, яны казалі, што як мы захочам уцячы праз вокны, то нас зловяць, бо там таксама іх людзі, — расказвае журналіст Анджэй Пісальнік.

— Сын мусіў ісці ў школу, але яна не побач з домам, таму я адвожу яго машынай. Гэтыя людзі сказалі, што не праблема, але за мной паедуць са сваім бусам, каб я нікуды не ўцёк. Я ўявіў, як гэта магло б выглядаць. Таму мы пазванілі маці маёй жонцы, каб яна прыехала да нас. На момант, калі нас выводзілі з кватэры, сын заставаўся адзін дома. Яму 11 год. Ужо вечарам сын прызнаўся, што вельмі баяўся, каб гэтыя людзі не вярнуліся ў наш дом».

Допыт у Следчым камітэце ў Мінску цягнуўся з 11.30 да 16.30. Пасля гэтага журналістаў Анджэя Пісальніка і яго жонку Інэсу Тодрык-Пісальнік адвезлі ў Гродна.

Журналіст кажа, што і ён, і яго жонка Інэса маюць статус сведкаў у межах крымінальнай справы супраць кіраўніцтва Саюзу палякаў, але гэта ніяк не звязана з папярэджаннем пракуратуры 13 красавіка.

Журналісты падпісвалі дакументы аб неразгалошванні.

Нагадаем, 13 красавіка Анджэя Пісальніка выклікалі ў пракуратуру, дзе вынеслі папярэджанне аб недапушчэнні выказванняў, якія могуць супярэчыць патрабаванням заканадаўства Беларусі аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Папярэджанне тычылася выказвання журналіста ў эфіры польскіх радыёстанцыяў «Radio 24» і «Radio 4» у пачатку красавіка 2021 года.

Тады Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ пачата шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. 

Паводле меркавання пракурора, Пісальнік хацеў «распаліць у насельніцтва нацыянальную варожасць і розніцу на моўнай глебе, сфармаваць непрыязнасць і недавер да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, распаўсюдзіць ілжывую інфармацыю аб іх дзейнасці».

На пытанне, ці мог бы журналіст пракаментаваць падзеі апошніх дзён, Анджэй адказаў: «Калі я пракаментую так, як я думаю, то мяне, згодна з гэтым папярэджаннем, і «закрыюць».

«Планы ў мяне жыць, пакуль на волі. У мяне ўчора былі планы, але яны парушыліся», — гаворыць журналіст.

***

25 сакавіка была заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці» ў дачыненні да прадстаўнікоў незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі. 23 сакавіка затрымалі кіраўніка арганізацыі Анжаліку Борыс.

25 сакавіка затрымалі гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута (ён цяпер у СІЗА на Валадарскага ў Мінску), у кіраўнікоў Саюза палякаў Беларусі ў рэгіёнах прайшлі ператрусы. Сілавікі прыйшлі таксама ў грамадскую польскую школу пры Саюзе палякаў і ў офіс Саюза палякаў у Гродне.

Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік супрацоўнічаюць з польскімі медыя. Анджэй Пісальнік таксама з'яўляецца кіраўніком Федэрацыі польскіх медыя на Усходзе.

Каментары

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс5

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →