Пытанне развіцця транспартнай камунікацыі паміж сталіцай і горадам-спадарожнікам Лагойскам было закранута падчас сустрэчы старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава са студэнцкім актывам БДУІР, пішуць «Мінск-Навіны».
Кіраўніку горада нагадалі пра планы, якія гучалі раней: звязаць населеныя пункты пры дапамозе хуткаснага трамвая.
Уладзімір Кухараў патлумачыў, што рэалізацыя гэтага праекта вельмі дарагая, да таго ж ёсць складанасці ва ўладкаванні яго трасы ва ўмовах размяшчэння ў гэтым кірунку вялікай колькасці садовых таварыстваў.
Таму ўзнікла іншае рашэнне: пры рэканструкцыі дарогі да Лагойска, праектаванне якой ужо вядзецца, прадугледзець выдзеленую паласу і пусціць па ёй электробус.
Каментары