Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас перамоў у Маскве абмяркуюць стратэгічнае партнёрства і працу саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.
«Маецца на ўвазе абмеркаваць шырокае кола пытанняў далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы», — адзначаецца ў паведамленні.
У сваю чаргу прэс-служба Лукашэнкі адзначыла, што палітыкі абмяркуюць сумеснае рэагаванне на актуальныя пагрозы, барацьбу з каранавірусам і аднаўленне транспартных зносін.
Каментары