Улада

«Акадэмічна і чыста гіпатэтычна»: прэс-сакратар МЗС пракаментаваў магчымую акрэдытацыю «беларускага» пасла ЗША ў Літве

ТАСС сёння пацікавіўся рэакцыяй МЗС Беларусі на заявы літоўскага боку аб магчымай акрэдытацыі пасла ЗША Джулі Фішэр у Літве.

Сайт беларускага замежнапалітычнага ведамства прыводзіць словы прэс-сакратара ведамства Анатоля Глаза.

mfa.gov.by

«Мы, шчыра кажучы, на гэты конт не маем ніякай афіцыйнай інфармацыі, а заявы розных літоўскіх асоб апошнім часам настолькі шматлікія і супярэчлівыя, што абапірацца на іх неяк несур'ёзна. Будзе больш яснасці — можна будзе казаць больш прадметна».

«Аднак акадэмічна, прафесійна нам не зусім зразумела нават, аб чым можа ісці гаворка, аб якой акрэдытацыі? Чыста гіпатэтычна, калі гэта акрэдытацыя пасла ў МЗС Літвы, то значыць у Літве будзе два паслы ЗША, якія будуць прадстаўляць там амерыканскія інтарэсы. Цалкам відавочна, што пасол, які знаходзіцца ў Літве, ніякага дачынення да Беларусі не можа і ніколі не будзе мець», — сказаў Анатоль Глаз.

21 красавіка намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас паведаміў, што прызначаны Вашынгтонам у Мінск пасол ЗША Джулі Фішэр, якая не атрымала беларускую візу, можа быць акрэдытаваная ў Вільні.

Раней Адаменас паведаміў, што Вільнюс атрымаў зварот ЗША да літоўскага ўрада з просьбай акрэдытаваць пасла ў Літве. Па яго словах, афіцыйны адказ рыхтуецца. Ён дадаў, што Вільнюс становіцца «важнай сталіцай па працы з Мінскам», бо там знаходзіцца шмат міжнародных арганізацый, якія не могуць весці дзейнасць у Беларусі, а таксама штаб лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай.

У аўторак кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая прыняць пасла ЗША, але хоча мець выразную і зразумелую перспектыву далейшага ўзаемадзеяння з амерыканскімі партнёрамі па ўсіх напрамках. Ён выказаў здзіўленне ў сувязі з заявамі Фішэр, у той час як Вашынгтон не даў выразнага адказу адносна таго, у якім статусе яна мае намер прыбыць у Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам5

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць19

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэта была ўжо не першая спроба6

«Цяпер баюся ездзіць там з грашыма». Пад Мінскам вядзецца незвычайны гандаль4

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі1

«Даў знаёмаму тэлефон на 10 хвілін». Як на мінчука яго знаёмы аформіў пяць пазык на вялікую суму7

Пенсіянер з Гомеля паверыў махлярам, прадаў кватэру, набраў пазык і аддаў грошы3

У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW2

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам5

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць