Здарэнні

Шматдзетную маці, што забіла на Новы год мужа з-за кавалка піцы, асудзілі на 10 гадоў

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд 30-гадовай жанчыне, якая забіла мужа напярэдадні Новага года, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу суда. У пары трое дзяцей, малодшаму — 4 гады.

Tut.by

Суд прызнаў яе вінаватай у забойстве. Увечары 31 снежня, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі, яна штурхнула свайго мужа, а потым ударыла яго нажом у грудзі. Ёй далі 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Адносіны паміж мужам і жонкай на працягу некалькіх гадоў былі вельмі нацягнутымі. Яны не разводзіліся, бо стаялі на чарзе на будаўніцтва жылля як шматдзетная сям'я — выхоўвалі траіх непаўналетніх дзяцей.

31 снежня 2020 года муж і жонка зноў пасварыліся — з-за кавалка піцы, які мужчына захацеў з'есці яшчэ да пачатку застолля. Муж даў жонцы поўху, а тая ў адказ з усёй сілы яго штурхнула. Затым жанчына схапіла на кухні нож і ўдарыла мужа ў грудзі. Той памёр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га48

Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй3

Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ

Расія ўначы ўдарыла па Украіне1

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады5

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць