«Газпром трансгаз Беларусь» пачаў працэдуру кансэрвацыі недабудаванага шматфункцыянальнага цэнтру на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» ў Менску, піша Радыё Свабода.
Комплекс на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» пачалі ўзводзіць у 2015 годзе. У Маскве абяцалі, што Беларусь падобнага аб’екту «яшчэ ня бачыла». Цяпер выглядае, што можа і не пабачыць.
«Выбар падраднай арганізацыі на распрацоўку тэхнічнай дакумэнтацыі на кансэрвацыю, праектную дакумэнтацыю ў пераўладкаваньні часовых сетак электразабесьпячэньня на будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў межах вуліц Філімонава — Макаёнка і праспэкту Незалежнасьці», — адзначаецца на афіцыйным сайце.
Кампанія гатовая заплаціць амаль 300 тысяч рублёў. Працы пачнуцца ў чэрвені і мусяць завершыцца да сакавіка 2025 году.
Як вынікае з паведамленьня беларускай «дачкі» расейскага «Газпрома», такое рашэньне прынятае па заканчэньні трох месяцаў з даты прыпыненьня будаўніцтва аб’екту.
Ужо праз год пасьля пачатку працаў на аб’екце актыўнасьць пачала згортвацца, а неўзабаве будоўлю закансэрвавалі. Інжынэры спасылаліся на складаны грунт, які мог «паплыць» пад амаль 200-мэтровым будынкам. Нягледзячы на тое, што аб’ект істотна «абрэзалі» і ў вышыню, і ў функцыянальнасьці, ён так і застаўся даўгабудам.
Летась «Газпром» ад імя свайго прадстаўніцтва «Газпром трансгаз Беларусь» прасіў беларускія ўлады перанесьці тэрмін здачы аб’екту на канец 2024 году, аднак тэрмін інвэстыцыйнай дамовы ў Менску не працягнулі. Тады «Газпром» не зацьвердзіў новы каштарыс на аб’ект, будоўлю прыпынілі.
Першапачаткова комплекс павінен быў уключаць офісныя памяшканьні, гатэль, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, мэдычны цэнтар і паркінг.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары