Эканоміка44

Wildberries пачаў шукаць складскія памяшканні ў Казахстане праз атакі ўкраінскіх беспілотнікаў

Найбуйнейшы расійскі маркетплэйс Wildberries пачаў пошук складскіх памяшканняў у Казахстане пасля серыі ўкраінскіх удараў па лагістычных цэнтрах на тэрыторыі Расіі, паведамілі газеце «Коммерсант» чатыры крыніцы на рынку нерухомасці.

Пажар на складзе ў Электрасталі. Фота: bereg.io

Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў, кампанія шукае памяшканні агульнай плошчай каля 100 тысяч квадратных метраў. Іншая крыніца адзначыла, што Wildberries гатовы арандаваць усе даступныя складскія плошчы ў Казахстане. Такім чынам маркетплэйс разлічвае абараніць частку сваіх лагістычных магутнасцяў ад атак украінскіх беспілотнікаў, растлумачылі суразмоўцы «Коммерсанта».

Пры гэтым знайсці адпаведныя аб'екты ў Казахстане можа быць няпроста. Паводле даных NF Group, на канец 2025 года ў краіне налічвалася 1,9 млн квадратных метраў якасных лагістычных плошчаў, але свабоднымі заставаліся толькі 5,8 %.

Кіруючы партнёр IBC Global Станіслаў Ахмедзянаў адзначыў, што адзінага складскога комплексу плошчай 100 тысяч квадратных метраў на казахстанскім рынку няма. На канец чэрвеня 2026 года свабоднымі лічыліся ўсяго 130 тысяч квадратных метраў, размешчаных у розных гарадах краіны.

Каментары4

  • Сау́гас Гарадзец
    29.07.2026
    А чаму не у́ Беларусі? Шмат напрыклад закінутых будынкау́ КАЛгасау́ з часоу́ машэры засталося у́ Беларусі у́ розных кутках, якія прыйшлі да поу́разрухі дзякуючы луканоміке-лукашызму, можна ж зрабіць хутка рамонт/склады аддаць вб у арэнду ды хай возяць лайно з Кітая... Дарэчы шмат поу́разбураных цялятнікау́, свінарнікау́ у Менскай вобласьці засталося таксама
  • Дзікая дурніца
    29.07.2026
    Падкажыце Лукашэнку каб запрасіў склады гэтыя ў РБ схавацца ад вайны.
  • Лол
    29.07.2026
    Ды які там Казахстан, адтуль далёка вазіць. Глядзіце зараз пад Мінскам пачнуць будаваць супер скалад. Ужо здаецца будуецца.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць