Аварыя адбылася 6 мая, каля 3.00 ночы, недалёка ад вёскі Ропна, паведамілі БелТА ў ДАІ Віцебшчыны.
21-гадовы кіроўца легкавіка на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем — аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Кіроўца быў п'яны.
У салоне машыны знаходзіліся пасажыры. 19-гадовы малады чалавек загінуў на месцы, 16-гадовую дзяўчыну шпіталізавалі.

Фота УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Каментары