Усяго патроху33

+30°С, навальніцы, месцамі град + фота

Надвор’ е на найбліжэйшыя дні.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 24—26 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, магчымы град. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—20°C, днём плюс 21—27°C, па Гомельскай вобласці месцамі да плюс 30°C.

У Мінску 24 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°С, днём плюс 23—25°С.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 чэрвеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

25 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 7—12 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 13—20°C, днём плюс 20—27°C, па поўдні плюс 28—32°C.

26 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 11—17°C, па поўдні да плюс 19°C, днём плюс 19—25°C, па поўдні да плюс 28°C.

У Мінску 25 чэрвеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 7—12, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°С, днём плюс 23—25°С.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча12

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА2

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота5

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры2

Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў10

Вось што моцны вецер зрабіў з галоўнай веладарожкай у Мінску ФОТАФАКТ1

На мінскім праспекце дэмантуюць надпіс «Квітней, родная Беларусь»7

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча12

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць