Культура

Фэст у Будславе: падзея, на якую варта завітаць хоць раз у жыцці ВІДЭА

Нават калі не праходзіць пілігрымку, а проста прыехаць на сам фэст — уражанні незабыўныя. У гэтым годзе кульмінацыя ўрачыстасцяў у гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі будзе ўначы з пятніцы 2-га на суботу 3 ліпеня.

Гэтыя відэарэпартажы «Наша Ніва» зняла ў 2009 і 2010 гадах.

У першым відэарэпартажы ёсць адзін момант, які гледачам можа падацца не зусім зразумелым. На 1 хвіліне 30 секундзе відэа паказана, як міліцыя надглядае дзяцей металашукальнікамі, а побач спяваюць пад гітары песні.

Уявіце сабе — шэрагі стомленых дзетак, з маленькімі заплечнікамі, яны прайшлі даўгі шлях і, нарэшце, радуюцца, што дайшлі да мэты — Будслава. І вось на ўваходзе ў мястэчка, проста на дарозе, іх сустракае міліцэйскае ачапленне, сапраўды санітарны кардон. Пачынаецца дасканальны, прыніжальны «шмон», надгляд з ног да галавы, выварочваннем кішэняў і сумачак.

І вось дарослыя, якія суправаджалі групу, каб хоць неяк зняць напружанне, заспявалі песні, каб падтрымаць тых, хто праходзіў гэтае, як выявілася, апошняе выпрабаванне перад Будславам.

Але міліцэйскія надгляды, як і паляванне на нацыянальную сімволіку, — гэта адзіныя такія непрыемныя моманты. А сам Будслаўскі фэст — падзея, на якую варта завітаць хоць бы раз у жыцці, незалежна ад веравызнання. Нават калі не праходзіць пілігрымку, а проста прыехаць на сам фэст — уражанні незабыўныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну23

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Харкаве абломкі шахеда заляцелі на кухню ў кватэру на 12‑м паверсе і не здэтанавалі ФОТАФАКТ

Беларускія памежнікі навучылі сімпатычную расіянку правільна называць нашу краіну. А тая моцна пакрыўдзілася71

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца4

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C7

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну23

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць