Свет

Еўрарада рэкамендавала ўезд у ЕС прышчэпленых ад кавіду турыстаў

Еўрапейская рада абнавіла рэкамендаваныя ім правілы для ўезду замежнікаў у межы ЕС ва ўмовах пандэміі каранавіруса.

У адпаведнасці з новай версіяй дакумента, краіны Еўрасаюза могуць змякчаць абмежаванні для турыстаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 як мінімум за два тыдні да прыезду.

Згодна з рэкамендацыяй Еўрарады, падставай для ўезду без дадатковых абмежаванняў у выглядзе здачы ПЛР-тэсту або адбыцця каранціну можа быць вакцынацыя прэпаратамі, ухваленымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA) або Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

Цяпер ухваленыя вакцыны, распрацаваныя кампаніямі Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca і Johnson& Johnson, а СААЗ — яшчэ і кітайская вакцына ад Sinopharm.

Расійскія вакцыны — «Спутнік V», якой прышчапляюць у Беларусі, «ЭпіВакКарона» і «КавіВак» — у пералік ухваленых не ўваходзяць.

Каментары

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць