Улада

МВФ павялічыў крэдытаванне Беларусі на $1 млрд

Міжнародны валютны фонд павялічыў аб’ём фінансавай падтрымкі Беларусі да 3,52 млрд. даляраў ЗША

Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 29 чэрвеня завяршыла першы агляд у межах дамоўленасці з уладамі Беларусі аб крэдыце стэнд‑бай, зацвердзіўшы фактычнае выдзяленне крэдыту ў памеры 679,2 млн. даляраў ЗША і павялічыўшы аб’ём фінансавай падтрымкі да 3,52 млрд.

Як паведамляецца ў прэс‑рэлізе МВФ, з улікам гэтага агульная сума выдзеленага на гэты момант крэдыту складзе прыкладна 1,48 млрд. даляраў ЗША.

Рада дырэктараў МВФ таксама дае ўладам Беларусі «умоўнае вызваленне ад выканання крытэрыю рэалізацыі праграмы па чыстых міжнародных рэзервах на канец сакавіка і зацвердзіў змяненне крытэрыяў рэалізацыі на канец чэрвеня».

Першапачаткова аб’ём фінансавання праграмы эканамічных рэформ, разлічанай на 15 месяцаў, складаў прыблізна 2,51 млрд. даляраў ЗША і быў зацверджаны 12 студзеня 2009 года.

У прэс‑рэлізе фонду зазначаецца, што перагледжаная дамоўленасць падтрымае эканамічную праграму ўрада і дапаможа Беларусі стрымаць наступствы больш моцнага, чым чакалася, уплыву сусветнага фінансавага крызісу.

Дасягнуты дамоўленасці, што ў мэтах скарачэння вынікаючага дэфіцыту фінансавання на 2009 год афіцыйныя органы захаваюць збалансаваны бюджэт, нягледзячы на зніжэнне даходаў; будуць праводзіць і ў будучым у належнай ступені жорсткую грашова‑крэдытную палітыку; дапусцяць узмацненне гнуткасці абменнага курсу ў дыяпазоне яго ваганняў, які цяпер складае плюс/мінус 10%; паглыбяць структурныя рэформы.

Пасля абмеркавання радай дырэктараў праграмы для Беларусі намеснік дырэктара‑распарадчыка МВФ і выканаўца абавязкаў старшыні Такатошы Като заявіў:

«Эканоміка Беларусі сур’ёзна пацярпела ў выніку змяншэння знешняга попыту і валатыльнай дынамікі крос‑курсаў з часу зацвярджэння яе праграмы ў студзені.
Адказам на гэтыя змены служыць узмоцненая стратэгія стабілізацыі ў межах перагледжанай праграмы. У ёй знойдзены кампраміс паміж прыняццем дадатковых мер па стабілізацыі з выкарыстаннем усіх даступных інструментаў палітыкі і ўзмацненнем фінансавай падтрымкі з боку МВФ для пакрыцця дэфіцыту фінансавання на перыяд дзеяння праграмы. Яна таксама ўключае ўзмоцненыя меры па лібералізацыі эканомікі і падрыхтоўцы да прыватызацыі ў мэтах паляпшэння перспектыў эканамічнага росту на сярэднетэрміновы перыяд».

На думку кіраўніцтва МВФ, станоўчай ацэнкі заслугоўвае рашэнне беларускіх уладаў працягваць праводзіць палітыку збалансаванага бюджэту сектара дзяржкіравання ў 2009 годзе, нягледзячы на больш нізкія прагназаваныя даходы, гэтак жа як і разумны план уладаў адкласці павышэнне зарплаты ў дзяржсектары.

Такатошы Като зазначыў, што перагледжаная праграма прадугледжвае больш рашучыя захады па лібералізацыі эканомікі і падрыхтоўцы да прыватызацыі, што вельмі важна для паляпшэння перспектыў доўгатэрміновага эканамічнага росту і знешняй стабільнасці.

«Канкрэтныя крокі ўключаюць прыняцце закона аб прыватызацыі, які адпавядае перадавой практыцы, і стварэнне агенцтва па прыватызацыі, якое будзе здольнае ажыццявіць амбіцыйную праграму прыватызацыі. Іншыя структурныя захады ў межах праграмы, уключаючы заканадаўчыя змены, скіраваны на павышэнне незалежнасці цэнтральнага банка, а таксама планы па далейшым скарачэнні кантролю над цэнамі і заработнай платай і адмене абавязковых мэтавых паказчыкаў вытворчасці і занятасці для прыватных кампаній, дазволяць палепшыць кіраванне і дзелавы клімат», — заявіў намеснік дырэктара‑распарадчыка МВФ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі11

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць