Свет

Сталі вядомыя прозвішчы людзей, якія трапілі пад новыя еўрапейскія санкцыі

На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый, піша «Свабода».

Санкцыйны сьпіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз, будзе сёньня апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, такім чынам ён набудзе моц.

«Свабода» публікуе ўвесь санкцыйны сьпіс Эўразьвязу:

Судзьдзі, сьледчыя і пракуроры

  • Натальля Бугук, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Вынесла прысуд журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
  • Аліна Касьянчык, памочніца пракурора ў судзе Фрунзэнскага раёну, удзельніца палітычна матываваных справаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
  • Ігар Курыловіч, старшы сьледчы Сьледчага камітэту ў Фрунзэнскім раёне Менску. Адказны за завядзеньне палітычных крымінальных справаў.
  • Сяргей Шаціла, судзьдзя Савецкага раёну Менску. Адказвае за шматлікія палітычна матываваныя пастановы супраць пратэстоўцаў, у прыватнасьці Натальлі Хершэ, Дзьмітрыя Галко і Дзьмітрыя Караткевічу.
  • Анастасія Ачалава, судзьдзя Ленінскага раёну Менску. Палітычна матываваныя прысуды супраць журналістаў, пратэстоўцаў, пэнсіянэраў, у прыватнасьці чальца Каардынацыйнай рады Дзьмітрыя Крука.
  • Марыя Ярохіна, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Выносіла палітычныя прасуды спартоўцам, прафсаюзным дзеячам, журналістам, у прыватнасьці фатографу Ўладзю Грыдзіну.
  • Юлія Блізьнюк, судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску. Выносіла прысуды супраць журналістаў, актывістаў і пратэстоўцаў, у прыватнасьці Арцёму Хвашчэўскаму, Арцёму Саўчуку, Максіму Паўлюшчыку.
  • Анастасія Кулік, судзьдзя Першамайскага раёну Менску. Шматлікія палітычныя прысуды, у прыватнасьці адказная за зьняволеньне Аляксандра Захарэвіча.
  • Максім Трусевіч, судзьдзя Першамайскага раёну Менску. Палітычныя прысуды актывістам, лідэрам апазыцыі і журналістам.
  • Тацяна Матыль, судзьдзя Маскоўскага раёну Менску. Адказная, у прыватнасьці, за прысуды Міколу Статкевічу і журналісту Аляксандру Баразенку.
  • Аляксандар Рудзенка, намесьнік старшыні Кастрычніцкага суду Менску. Адказвае за палітычна матываваныя пастановы супраць журналістаў, актывістаў, у прыватнасьці штрафы пэнсіянэрам і інвалідам, прысуд Людміле Казак, адвакатцы Марыі Калесьнікавай.
  • Аляксандар Воўк, судзьдзя Савецкага раёну Менску. Прысуды супраць мірных дэманстрантаў, у прыватнасьці сёстрам Анастасіі і Вікторыі Міронцавым.
  • Вольга Няборская, судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску. Вынесла прысуды Соф'і Малашэвіч і Ціхану Клюкачу.
  • Марына Запасьнік, намесьніца старшыні Ленінскага суду Менску. Палітычыя прысуды Ўладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксею Чарвінскаму, Андрэю Хранкову, студэнту Віктару Актыставу і непаўналетняму Максіму Бабічу.
  • Максім Філатаў, судзьдзя ў Лідзе, Горадзенская вобласьць. Шэраг палітычных судоў, у прыватнасьці прысуд Вітольду Ашурку.
  • Андрэй Грушко, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця. Вынес шэраг палітычна матываваных прысудаў.
  • Дзьмітрый Гара, старшыня Сьледчага камітэту. Нясе адказнасьць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных пратэстоўцаў, журналістаў, звычайных грамадзян. Удзельнічаў у справе Сяргея Ціханоўскага.
  • Аляксей Стук, намесьнік генэральнага пракурора. Нясе адказнасьць за палітычныя рэпрэсіі.
  • Генадзь Дыско, намесьнік генэральнага пракурора. Удзельнічаў у ініцыяваньні справы супраць Сяргея Ціханоўскага.

Дэпутаты

  • Сьвятлана Любецкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. На пасадзе старшыні парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новага кодэксу РБ аб адміністрацыйных парушэньнях, які дазваляе адвольныя арышты і павышае адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах.
  • Аляксей Ягораў, чалец Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцьце новага Адміністрацыйнага кодэксу.
  • Аляксандар Амельянюк, чалец Палаты прадстаўнікоў. Сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцьце новага Адміністрацыйнага кодэксу.
  • Алег Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намесьнік старшыні Камісіі па міжнародных справах. 

Дзяржаўныя СМІ і прапаганда

  • Андрэй Мукавозчык, палітычны аглядальнік «Беларусь сегодня».
  • Сяргей Гусачэнка, намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
  • Генадзь Давыдзька, чалец Палаты Прадстаўнікі, старшыня Камітэту па правах чалавека і СМІ.
  • Вольга Чамаданава, прэс-сакратарка МУС.

Адміністрацыя ВНУ

  • Сяргей Скрыба, намесьнік рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.
  • Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
  • Аляксандар Бахановіч, рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
  • Міхаіл Баразна, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Чыноўнікі, функцыянэры, бізнэсоўцы

  • Максім Рыжанкоў. Першы намесьнік старшыні Адміністрацыі прэзыдэнта.
  • Дзьмітрый Лукашэнка.
  • Лілія Лукашэнка.
  • Валерый Іванковіч. Генэральны дырэктар «МАЗ».
  • Аляксандар Шатроў. Бізнэсовец, уладальнік і дырэктар кампаніі Synesis.
  • Сяргей Цяцерын. Бізнэсовец, уладальнік кампаніі BELGLOBALSTART, саўладальнік VIBEL. Старшыня Беларускай фэдэрацыі тэнісу. Набліжаны да атачэньня Лукашэнкі.
  • Міхаіл Гуцэрыеў. Расейскі бізнэсовец зь бізнэс-інтарэсамі ў Беларусі, уладальнік кампаніяў Сафмар, Слаўкалій і Слаўнафта.
  • Аляксей Алексін. Адзін зь вядучых бізнэсоўцаў Беларусі, саўладальнік Bremino Group. Мае шырокія інтарэсы ў нафтавай галіне, энэргетыцы, нерухомасьці, лягістыцы, тытунёвай галіне.
  • Аляксандар Зайцаў. Бізнэсовец, саўладальнік Bremino Group і Sohra Group. Былы памочнік Віктара Лукашэнкі. Яго кампаніі прадстаўлена права на экспарт прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў (трактары, грузавыя аўтамабілі) у Пэрсыдзкую затоку і афрыканскія краіны.
  • Іван Мысьліцкі. Першы намесьнічк начальніка Дэпартамэна выкананьня пакараньняў МУС.
  • Алег Белякоў. Намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС.
  • Уладзіслаў Мандрык. Намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС. Н
  • Алег Лашчыноўскі. Былы намесьнік начальніка Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС.
  • Жана Батурыцкая. Начальніца ўпраўленьня выкананьня прысудаў Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС.
  • Дзьмітрый Стрэбкоў. Начальнік турмы нумар 8 у Жодзіне.
  • Яўген Шапецька. Начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсьціна).
  • Ігар Кенюх. Начальнік Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна).
  • Глеб Дрыль. Намесьнік начальніка Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна).
  • Уладзімер Лапыр. Намесьнік начальніка Ізалятара часовага ўтрыманьня (Акрэсьціна).
  • Аляксандар Васілюк. Кіраўнік сьледчай групы Галоўнага сьледчага ўпраўлення Сьледчага камітэту.
  • Яўген Архірэеў. Кіраўнік Галоўнага сьледчага ўпраўлення Сьледчага камітэту.
  • Аляксей Каўрыжкін. Кіраўнік сьледчай групы, Галоўнае сьледчае ўпраўленне Сьледчага камітэту.
  • Аляксандар Агафонаў. Першы намесьнік кіраўніка Галоўнага сьледчага ўпраўлення Сьледчага камітэту. Адказны за перасьлед па палітычных матывах і арышты Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Казлова.
  • Канстанцін Бычак. Начальнік аддзелу сьледчагаўпраўлення КДБ. Курыраваў палітычна матываванае расьсьледаваньне справы Віктар Бабарыкі.
  • Андрэй Бакач. Начальнік Першамайскага РУУС Менска.
  • Аляксандар Палулех. Начальнік Фрунзэнскага РУУС Менска.
  • Аляксандар Захвіцэвіч. Намесьнік начальніка Фрунзэнскага РУУС Менска.
  • Сяргей Ушакоў. Намесьнік начальнікв Фрунзэнскага РУУС Менска.
  • Сяргей Арцёменка. Намесьнік начальніка Першамайскага РУУС Менска.
  • Аляксандар Рыдзецкі. Былы начальнік Кастрычніцкага РУУС Менска, кіраўнік упраўленьня унутранай бясьпекі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
  • Дзьмітрый Бурдзюк. Начальнік Кастрычніцкага РУУС Менска, былы начальнік Партызанскага РУУС Менска.
  • Віталь Капілевіч. Начальнік Ленінскага РУУС Менска.
  • Кірыл Кіслоў. Начальнік Завадзкога РУУС Менска.
  • Сяргей Варэйка, начальнік Маскоўскага РУУС Менску.
  • Сяргей Дубавік, намесьнік начальніка Ленінскага РУУС Менску. 
  • Аляксандар Андрыеўскі, намесьнік начальніка Фрунзэнскага РУУС Менску. 
  • Віталь Макрыцкі, намесьнік начальніка Кастрычніцкага РУУС Менску (да 17 сьнежня 2020). Начальнік Партызанскага РУУС. 
  • Яўген Урублеўскі, старэйшы сяржант міліцыі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсьціна). 
  • Мікалай Карпянкоў, намесьнік міністра ўнутраных справаў, былы начальнік ГУБАЗіК. 
  • Міхаіл Грыб, начальнік ГУУС Менгарвыканкаму. 
  • Віктар Хрэнін, міністар абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.
  • Ігар Голуб, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.
  • Андрэй Гурцэвіч, начальнік галоўнага штаба — першы намесьнік камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.
  • Леанід Чуро, гендырэктар «Белаэранавігацыі». Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.
  • Аляксей Аўраменка, міністар транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.
  • Арцём Сікорскі, дырэктар аддзелу авіяцыі Міністэрства транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair.

Раней, у кастрычніку, лістападзе і сьнежні Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе тады знайшліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генпракурор Андрэй Швэд і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі, ТАА «Сінэзіс», ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

Каментары

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →