Грамадства33

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС

Высокімі паказчыкамі забеспячэння яўкі ў сваім ведамстве пахваліўся міністр надзвычайных сітуацый Вадзім Сіняўскі. Паводле яго слоў, каля 35% асабовага складу сістэмы МНС ужо прагаласавала на выбарах датэрмінова.

«На жаль, тры чалавекі не змогуць прагаласаваць, таму што знаходзяцца ў экспедыцыі за Палярным кругам, — сказаў ён. — Галасуюць курсанты, якія першы раз прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, а таксама нашы ветэраны, якія знаходзяцца з дзейнымі супрацоўнікамі ў цесным узаемадзеянні».

Сам міністр, натуральна, таксама прагаласаваў датэрмінова. 

Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года, а датэрміновае ідзе 21—25 студзеня. ЦВК ўчора заявіла, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі нібыта з'явіліся 7,81% выбаршчыкаў.

Каментары3

  • Улад
    22.01.2025
    За два дні маглі б усіх прагнаць (акрамя тых, што за Палярным кругам :). Але ж ёсць графік: хто і ў які дзень "аддае свой голас". Каб не натоўпам, каб не выглядала ўсё смешна.
  • даведка
    23.01.2025
    О какой тайне голосования тогда речь, если МЧС контролирует весь личный состав?!
  • joy
    23.01.2025
    Вырадкі. Кожны раз, калі бачу іх фота, надыходзяць слёзы і ўспаміны. Якім вырадкам трэба быць, каб так спакойна катаваць людзей, цалкам усьведамляючы злачыннасьць сваіх дзеяньняў. Ёсьць тое, што выправіць ужо немагчыма. Ёсьць тое, за што яны будуць расплачвацца доўга, покуль круцціцца кола сансары.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць