Грамадства

«З’явіліся дэструктыўныя паводзіны». На 15 сутак арыштавалі жанчыну, якую затрымалі перад судом над Бабарыкам

58-гадовую Таццяну Пятруковіч затрымалі 24 чэрвеня перад пачаткам суда над Віктарам Бабарыкам. У сумцы жанчыны знайшлі БЧБ-налепкі, таму супрацоўнікі затрымалі жанчыну і адвезлі ў Маскоўскае РУУС. Але там на Тяццяну склалі пратакол за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Справу Пятруковіч 25 чэрвеня разглядзела суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль. Згодна з пратаколам, жанчына «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавала». Таццяна скрозь слёзы гэта адмаўляе, бо нават «ніколі ў жыцці не лаялася».

«Я знаходзілася ў РУУСе, куды мяне прывезлі на прафілактычную гутарку, і гэта немагчыма, каб я мацюкалася або ўскоквала, бо адзінае, што я рабіла, — плакала. Пратакол не складалі, а выдалі толькі папярэджанне, што гутарка ўжо адбылася, у якой я распісалася, і тады яна пачалася», — тлумачыла Тяццяна суддзі.

Падчас гутаркі міліцыянты пыталі ў жанчыны, «ці ведае яна палітыку дзяржавы і што такое БЧБ-сцяг». Сведка Іваноў Іван Іванавіч на судзе заявіў, што «ў Пятруковіч з'явіліся дэструктыўныя паводзіны, яна ўставала з крэсла».

З тлумачэння сведкі Іванова:

«Я яе не затрымліваў, а на гутарку яе прывялі іншыя супрацоўнікі. Я пачаў ёй тлумачыць, што яна ўжо прыцягвалася па арт. 23.34 КаАП, а яна пачала крычаць, што не згодная. Пятруковіч мяне перабівала, павышала тон, дэструктыўна паводзіла сябе і была недастаткова ветлівая. Відэарэгістратара пры сабе не было, бо ён ляжаў у машыне. Прафілактычная гутарка была сарваная, таму я не паспеў запоўніць пратакол. У мяне рыбіна памяць, таму я не запомніў, ва што Пятруковіч была апранутая, і не ведаю, які ў яе рост, бо лінейкі з сабою не было».

Таксама Таццяна заявіла, што пратакол не чытала, бо ёй не далі акуляры, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы.

Суддзя Мотыль палічыла віну Таццяны цалкам даказанай, таму пакарала яе 15-сутачным арыштам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць