Музыка

Беларускі дырыжор Аляксандр Хумала стаў мастацкім кіраўніком Кракаўскай філармоніі

Кракаўская філармонія імя Караля Шыманоўскага абвясціла, што яе новым мастацкім кіраўніком становіцца беларускі музыкант Аляксандр Хумала. Да 2019 года ён працаваў у Беларусі і з’яўляўся галоўным дырыжорам музычнай капэлы «Санорус». Капэла мае статус заслужанага калектыва, які атрымала праз два гады пасля прыходу Аляксандра на пасаду.

«З Кракаўскай філармоніяй я супрацоўнічаю ўжо даволі даўно. Мой першы канцэрт з яе сімфанічным аркестрам адбыўся ў 2015 годзе: мы тады рабілі прэм’еру чацвёртай сімфоніі Хенрыка Гурэцкага, якую знайшлі пасля яго смерці. Потым я кожны год выступаў з гэтым аркестрам як запрошаны дырыжор, аднойчы мы нават з’ездзілі ў тур, а падчас пандэміі зрабілі анлайн-канцэрт. Я прыняў прапанову філармоніі, калі зразумеў, што ўжо не вярнуся ў «Санорус». Да таго ж генеральны дырэктар сказаў, што гэта перадусім жаданне музыкантаў — як тут адмовіць».

У 2019 годзе Аляксандр Хумала сышоў з пасады галоўнага дырыжора «Саноруса» і паехаў у Кракаў вучыцца ў Ягелонскім універсітэце «стратэгічнаму мэнэджмэнту ў культуры».

«Спачатку я планаваў сысці на час вучобы, то-бок на год. Яшчэ сёлета я выступаў з «Санорусам» як запрошаны дырыжор і хацеў туды вярнуцца. Але ў красавіку зразумеў, што назад дарогі, на жаль, няма: дырэктарка дала зразумець, што ў маіх паслугах капэла больш не мае патрэбы. Тым не менш я правёў з «Санорусам» цудоўныя пяць гадоў свайго жыцця, гэта мая сапраўдная сям’я, мы вельмі шмат дасягнулі разам. У нас было столькі розных праектаў, паездак. Я ўпэўнены, у капэлы бліскучая будучыня».

Аляксандр Хумала на прэс-канферэнцыі, дзе яго прадставілі як мастацкага кіраўніка філармоніі.

Ці стала новая пасада ў Кракаўскай філармоніі выклікам? «Так, гэта вялікі выклік, без жартаў: гэта адна з найлепшых філармоній у Польшчы, да таго ж у такім гістарычным горадзе. Увогуле як паглядзіш, хто тут працаваў і хто быў галоўным дырыжорам, — пэўны трэмар і перажыванне, ці я спраўлюся, узнікаюць. У філармоніі даволі разгалінаваная структура — тут сімфанічны аркестр, вялікі хор, дзіцячы хор, прафесійны арган, невялікія групы салістаў. Я ўжо моцна ўва ўсё ўнікаю і будую нейкую сумесную будучыню».

***

Аляксандр Хумала атрымаў адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Ратэрдамскай кансерваторыі ў Нідэрландах. Стажыраваўся ў Італьянскай опернай акадэміі ў Равэне. З’яўляецца магістрам мастацтвазнаўства, лаўрэатам міжнародных конкурсаў дырыжораў, уладальнікам прэмій і ўзнагарод у розных краінах свету. Працуе з вядучымі музычнымі калектывамі і опернымі тэатрамі Еўропы і Расіі. Падчас працы ў Беларусі прапагандаваў сучасную беларускую музыку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць