Грамадства

Родныя нашаніўцаў звярнуліся з заявай у МУС 

17 ліпеня родныя затрыманых нашаніўцаў звярнуліся на прамую лінію Міністэрства ўнутраных справаў па факце парушэнняў, якія адбываюцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Нашым калегам не аддаюць перадачы, якія прынялі ў родных, не выдаюць ім пасцельную бялізну і мінімальныя сродкі гігіены, што з’яўляецца грубым парушэннем закона і ўнутраных правілаў ІЧУ. МУС зарэгістравала заявы і па законе павінна прадаставіць пісьмовы адказ.

Больш за тыдзень нашаніўцы знаходзяцца за кратамі, у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 15 ліпеня сваякі затрыманых перадалі ім перадачы, супрацоўнікі ІЧУ іх прынялі, але да нашых калег рэчы і прадукты так і не дайшлі. 

Такім чынам, дзявяты дзень людзі знаходзяцца ў тым самым адзенні, у якім іх затрымалі, нягледзячы на невыносную спёку, якая стаіць гэтымі днямі. У іх няма ні зменнай бялізны, ні элементарных сродкаў гігіены, ні дадатковай ежы і пітва. Куды падзеліся перадачы, якія сваякі куплялі за свае грошы і перадвалі, невядома. Гуманітарныя наборы, якія на Акрэсціна перадае «Чырвоны крыж», затрыманым таксама не даюць. Людзі ў ізалятары спяць на падлозе або на шконках без бялізны і матрасаў. Усё гэта з’яўляецца грубым парушэннем закону і ўнутраных правілаў ІЧУ. 

Нагадаем, 8 ліпеня былі затрыманыя галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч (пры затрыманні збіты, у СК прыязджала хуткая дапамога, паколькі была траўма галавы), галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, галоўны бухгалтар Вольга Раковіч (яе 16 ліпеня вызвалілі). У Андрэя Скурко — цукровы дыябет. Як паведамлялі ў СК, усе яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Мера ўтрымання не абіралася, абвінавачванне не прад’яўлялася.

Як стала вядома, апошнімі днямі сілавікі апытваюць герояў публікацый НН, схіляюць іх да прызнанняў, што выданне плаціла ім грошы за інтэрв’ю, за тое, каб яны праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю. Заяўляем: «Наша Ніва» не з’яўляецца палітычным гульцом, наша задача — праўдзіва асвятляць падзеі ў краіне і свеце, мы ніколі не плацілі героям публікацый, не схілялі іх да праяўлення палітычнай пазіцыі. Нагадаем, Закон «Аб масавых мерапрыемствах» дазваляе журналістам СМІ працаваць на масавых мерапрыемствах, незалежна да таго, санкцыянаваныя яны ці не. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

Ігар Сергеенка прыляцеў у Іран на пахаванне аяталы Хаменеі4

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому6

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася8

Дзеці да двух гадоў увогуле не павінны сядзець перад экранам — вынікі новага даследавання

Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне2

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры4

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць