Грамадства

«Лосіка знішчаюць, кажуць, пасля суда яму каюк». Франак Вячорка расказаў пра стан блогера

У Гомельскім СІЗА ў закрытым рэжыме працягваецца суд па «справе Ціханоўскага». Адзін з фігурантаў — блогер Ігар Лосік, які за час зняволення двойчы абвяшчаў галадоўку. Франак Вячорка ў інтэрв’ю праекту «Ток» распавёў, што Лосіка знішчаюць фізічна і псіхалагічна. 

«Яму кажуць, што пасля суда яму каюк, яму даюць такі сігнал праз адміністрацыю СІЗА і іншых вязняў». Вячорка заклікае падтрымліваць палітвязняў: «Калі пішаце ім лісты, кажыце, што яны патрэбныя на волі, мы іх чакаем, мы за іх змагаемся, не трэба рэзаць сабе вены, не трэба вешацца, не трэба забівацца. Гэта, хутчэй за ўсё, ім не дапаможа, а сапсуе здароўе на ўсё жыццё». 

«Праблема Ігара Лосіка была ў тым, што ён быў надта папулярны, а значыць, уплывовы, — кажа Франак, які сябруе з Ігарам. — Любы чалавек, у якога 10 тысяч падпісчыкаў у беларускім сегменце інтэрнэту, пагроза для рэжыму. Лосік не ўдзельнічаў ні ў падрыхтоўцы ніякіх пратэстаў, ён не паспеў бы нават у гэтым паўдзельнічаць. Усё, у чым ён вінаваты, — гэта ў тым, што ён асвятляў падзеі, якія былі, і ў тым, што ў яго было больш за 300 тысяч падпісчыкаў. Ён ведаў, што па яго прыйдуць, таму што ўжо тады званочкі паступалі, збіраўся выехаць з краіны, але не паспеў». 

Па словах Вячоркі, Ігар вельмі баіцца калоніі і таго, што будзе адбывацца пасля суда. «Яго даводзілі да суіцыду некалькі разоў, яго вымотвалі фізічна, — працягвае Франак. — Ён разумее, што не вінаваты, але ён, як той герой кафкіянскага «Працэсу», нічога не можа з гэтым зрабіць. Ён рыхтуе новую галадоўку, і яго трэба стрымліваць ад гэтага. Ён думае, што галадоўкай ці суіцыдам можа памяняць сітуацыю, ён не разумее, што мае дачыненне з абсалютна крыважэрным рэжымам, якому пляваць на жыцці людзей».

Адрас для лістоў Ігару Лосіку: 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А. СІЗА-3.

Глядзіце «ТОК» з Франакам Вячоркам

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп8

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў1

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці1

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп8

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць