Грамадства

Двухтыднёвыя археалягічныя раскопкі на Жлобіншчыне

30 ліпеня – 13 жніўня ў Светлагорску арганізуецца чарговая моладзевая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

30 ліпеня – 13 жніўня ў Светлагорску арганізуецца чарговая моладзевая археалагічная экспедыцыя. Месца археалагічных раскопак: каля вёскі Адрубы Кабанаўскага сельскага савета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Экспедыцыю наладжвае Светлагорская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны». Раскопкамі кіруе навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (г. Мінск).

Ад’езд удзельнікаў са Светлагорска: 30 ліпеня ў 6 гадзін з чыгуначнай станцыі: 5 км на цягніку, затым – 15 км пешаходным спосабам. Цяжкі рыштунак адвозіцца са Светлагорска да месца раскопак на аўтамабілі.

Вяртанне ў Светлагорск: 13 жніўня, для іншагародніх удзельнікаў магчымы ад’езд праз Жлобін.

Да ўдзелу ў экспедыцыі запрашаюцца дзяўчыны і юнакі, якія цікавяцца гісторыяй, турысцкімі вандроўкамі – навучэнцы 9 - 11 класаў, студэнты, моладзь. Удзел у экспедыцыі – дабраахвотны і неаплатны. Валанцёры працуюць па 4 гадзіны ў дзень на раскопках старажытнага гарадзішча, астатні час прысвячаецца адпачынку.

Экспедыцыя праводзіцца ў маляўнічым месцы на беразе ракі Бярэзіна. Валанцёры самастойна усталёўваюць намётавы летнік; харчаванне гатуюць на вогнішчы. Усе пытанні ў летніку вырашаюцца на прынцыпах самакіравання. Удзельнікі мусяць не баяцца складанасцей, мець моцны характар і заўсёды быць гатовымі прыйсці на дапамогу сябрам. Вынікі раскопак з’яўляюцца матэрыялам для навукі. Актыўныя ўдзельнікі заахвочваюцца пісьмовымі падзякамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Валанцёры павінны мець уласны рыштунак (намёт і іншае). Светлагорская арганізацыя ТБМ і Інстытут гісторыі забяспечваюць харчаванне ў экспедыцыі, частковую аплату праезду.

Усе, хто зацікавіўся, могуць атрымаць дапаўняльную інфармацыю (спіс неабходнага рыштунку, звесткі аб археалагічных даследваннях на гарадзішчы Адрубы, фотаздымкі з экспедыцый папярэдніх гадоў і іншую):

паштовы адрас - аддзяленьне сувязі № 2, абанентная скрыня 32, г. Светлагорск, Гомельская вобл., 247432, Беларусь;

тэлефоны - (+375) (0)(2342) 2 95 24 – Кірыл Ксянзоў; (0)(2342) 4 69 33, (0)(29) 236 55 56 – Марыяна Мірчук, 4 76 13 – факс;

электронны адрас - [email protected].

Гарт

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць