Усяго патроху2020

Нямецкі арнітолаг: У Беларусь вярнулася драфа

На пачатку чэрвеня падчас арніталагічнай экспедыцыі на балоце Званец нямецкі навуковец Йенс Клінкер убачыў драфу. Гэта можа стаць сапраўднай сенсацыяй — Беларусі гэтых птушак не бачылі ад 1965 году.

На пачатку чэрвеня падчас арніталагічнай экспедыцыі на балоце Званец нямецкі навуковец Йенс Клінкер убачыў драфу. Гэта можа стаць сапраўднай сенсацыяй — Беларусі гэтых птушак не бачылі ад 1965 году.

Паводле словаў арнітолага, адбылося гэта дзесьці паміж Брэстам і Бярозай, назваць месца больш дакладна ён не здолеў. Паведамленне нямецкага арнітолага успрынялі па рознаму. Доказаў жа няма, нават фотаздымку. Аднак мясцовыя арнітолагі ў большасці сваёй давяраюць немцу. Бо ён па-за межамі нашай краіны бачыў дрофаў неаднакроць. І ўпэўнены ў тым, што і зараз не памыліўся. Здолеў нават з акна цягніка на адлегласці 100 метраў вызначыць пол: у самца карычневая спіна з пярэсцінамі, шэрыя шыя і галава.

Зблытаць драфу з іншымі прадстаўнікамі пярнатых вельмі цяжка. І па вонкавым выглядзе, і па ладзе жыцця птушка нагадвае невялікага страуса. У яе вельмі моцныя ногі, доўгая шыя, галава з кароткай дзюбай, у апярэнні спалучаюцца рудыя і белыя колеры, ад падбароддзя адыходзяць «вусы» — пучкі падоўжаных ніцепадобных пёраў. На дрэвы ніколі не сядае. Цудоўна лётае, але нават у выпадку небяспекі спрабуе спярша ўцячы і развівае пры гэтым даволі высокую хуткасць. Драфа, дарэчы, даволі вялікая птушка з сямейства журавелепадобных: у залежнасці ад полу і сезону вага яе хістаецца ад 4 да 11, а часам нават да 18 кг! Харчуецца зернем і насеннем раслінаў, любіць гарох, капусту і гарчыцу, шчыпае маладую траву. Але можа лавіць дробных сысуноў, земнаводных і некаторых бесхрыбетных, у тым ліку і жамяру.

Наагул драфа — птушка стэпавая. Але з-за значнага змяншэння тэрыторыяў стэпаў, свабодных ад сельскай гаспадаркі, колькасць птушак няўхільна скарачаецца. Яшчэ болей птушак гіне ад рук браканьераў, бо мяса дрофаў лічыцца далікатэсным. Увосень пад залевамі пёры птушкі хутка намакаць і змярзаюцца, калі адразу ж здараюцца халады. Няздольных уляцець дрофаў браканьеры забіваюць палкамі.

У апошні час гэтыя птушкі пачалі гнездавацца на палях і сенакосных участках. Магчыма, нямецкі арнітолаг стаў сапраўды першым сведкам вяртання рэдкай птушкі на Брэстчыну. У вас, паважаныя чытачы, ёсць магчымасць дазнацца праўду. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» звяртаецца да ўсіх неабыякавых назіральных людзей, якія працуюць у полі альбо проста часта там бываюць. Драфа патэнцыйна можа сустрэцца на ўсёй тэрыторыі нашай вобласці. Калі вам пашанцуе і вы ўбачыце гэтую птушку, запомніце дакладнае месца і тэрмінова паведаміце па тэлефоне 8(029)791-78-16. Найкаштоўнейшая птушка драфа мае патрэбу ў асаблівай ахове.

«Вечерний Брест»

Каментары20

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду1

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць