Прадстаўнікі «Талібана» абвясцілі агульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістана і заклікалі да аднаўлення працы дзяржаўных устаноў.
Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на выпушчаную талібамі заяву.
«Для ўсіх аб'яўлена ўсеагульная амністыя <…>, таму вы павінны з поўнай упэўненасцю вярнуцца да звыклага жыцця», — гаворыцца ў заяве.
16 жніўня The Washington Post, спасылаючыся на крыніцы ў ЗША і Афганістане, напісала, што «Талібан» падкупляў афганскіх чыноўнікаў. З пачатку 2020-га, па звестках выдання, бакі заключалі здзелкі, якія афганскія афіцыйныя асобы называлі «дамоўленасцямі аб спыненні агню». Насамрэч, як адзначае WP, гаворка ішла аб перадачы талібам узбраення ў абмен на грошы. Менавіта гэтыя здзелкі і прывялі да таго, што «Талібан» захапіў краіну, піша газета.
Каментары