Эканоміка

«Сыравінай мы забяспечаны як мінімум да кастрычніка-лістапада». Стала вядома, як санкцыі ўдарылі па тытунёвай галіне

Старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрама» Анатоль Бубен у эфіры БТ распавёў, як спраўляецца з санкцыямі Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Фабрыка трапіла пад санкцыі ЗША, а пад абмежаванні Вялікабрытаніі — уся галіна.

Раней тытунёвая фабрыка «Нёман» працавала пераважна на еўрапейскай сыравіне.

— Цяпер павярнуліся ў азіяцкі кірунак. І спадзяемся, што з гэтымі праблемамі мы справімся. Прынамсі, сыравінай мы забяспечаны як мінімум да кастрычніка-лістапада, — адзначыў Анатоль Бубен.

Прадпрыемства спадзяецца знайсці альтэрнатыўную сыравіну на кітайскім рынку.

Некаторыя матэрыялы для вытворчасці замянілі аналагамі беларускай вытворчасці, у тым ліку араматызатары. Клішэ, якое наносіцца на цыгарэту, пастаўляе расійская кампанія, раней іх выраблялі ў Германіі.

Ёсць пытанні па банкаўскіх плацяжах. «Але гэтыя пытанні вырашаюцца. Калі не ў гэты дзень, то на наступны пераводы праводзяцца», — адзначыў чыноўнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць