Грамадства

Журналістка пайшла рабіць ID-карту замест пашпарта, але ў яе нічога не выйшла

1 верасня ў беларусаў з'явілася магчымасць атрымаць ID-карту і біяметрычны пашпарт. Карэспандэнтка «Медыя-Палесся» адправілася па новы дакумент, але яго не атрымала праз непаладкі ў сістэме.

У так званым пашпартным стале афармляць біяметрыю адправілі ў іншы кабінет з не самым абнадзейлівым зычэннем. Маўляў, вы першая, яшчэ нічога не абкатана, калі ёсць магчымасць пачакаць, то лепш гэта зрабіць. Новы від дакументаў афармляюць у спецыяльна абсталяваным кабінеце, уваход у які з двара будынка. Абсталяванне ў памяшканні выглядае футурыстычна: спецыяльны сканер для адбіткаў пальцаў, абсталяванне для стварэння электроннага подпісу, «разумная» камера для фатаграфіі… І ўсё гэта ў адной прыладзе для кожнага кліента. А іх у Пінскім аддзеле па грамадзянстве і міграцыі адначасова можа абслугоўвацца да чатырох чалавек. Спецыялісты адзначылі, што для выкарыстання ў краіне дастаткова толькі карты, а для выездаў за мяжу патрэбны яшчэ і біяметрычны пашпарт. Каб аформіць новыя дакументы неабходна аплаціць паслугу і прыйсці ў аддзел са старым пашпартам.

Унесці грошы за ID-карту і пашпарт можна самастойна праз АРІП або ў банку, на пошце. З тэлефона алгарытм просты: АРІП, МУС, грамадзянства і міграцыя, грамадзянін РБ, вобласць і горад, ID карта, ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта. Толькі ні адна з 10 спробаў аплаціць не была паспяховай. Сістэма адказвае, што паслуга не знойдзена.

Журналістка спрабавала заплаціць за пашпарт. З рахунку паспяхова спісалі 58 рублёў. Толькі без ID-карты пашпарт не зробяць. Звярнулася на пошту. Дзяўчына пацвердзіла, што і праз іх сістэму аплату за ID карту зрабіць немагчыма, хоць напісана, што паслуга даступная з 1 верасня. У пашпартным стале адказалі, што ў гэтай сітуацыі дапамагчы не могуць. Неабходна чакаць, калі праблема з аплатай вырашыцца.

ID карта і пашпарт разам каштуюць 100 рублёў, чвэрць мінімальнай зарплаты ў краіне. Атрымаць новыя дакументы, якія каштуюць у тры разы больш за звычайныя, пры першай магчымасці немагчыма.

Нагадаем, з 1-га верасня ў Беларусі пачалі прымаць дакументы на афармленне ID-картак і біяметрычных пашпартоў. Як і раней, заявы прымаюць аддзелы па грамадзянстве і міграцыі. Выдаваць новыя дакументы будуць па жаданні, то-бок звыклы папяровы пашпарт таксама будзе дзейнічаць. 

Чытайце таксама: У Беларусі пачынаюць выдаваць біяметрычныя пашпарты і ID-карткі. Як іх атрымаць і як гэта зменіць наша жыццё

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве16

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве4

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць