Нерухомасць11

У Мінску ўзвядуць некалькі інтэрнатаў кватэрнага тыпу

Дзе яны будуць?

У сталіцы працягваецца развіццё інтэрнатаў новага тыпу — кватэрнага фармату, якія паступова прыходзяць на змену так званым маласямейкам, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, пішуць «Мінск-Навіны».

Паводле слоў І. Гонтаравай, новыя інтэрнаты — гэта не звыклыя будынкі з калідорнай сістэмай і блокамі, а паўнавартасныя кватэры, якія выдаюцца ў часовае карыстанне.

Сярод такіх аб’ектаў — будынак на вул. Сямашкі і будынак на вул. Маякоўскага, 22, які рэканструюецца. Тры інтэрнаты кватэрнага тыпу з’явяцца ў жылым раёне Лебядзіны. Яшчэ адзін дом пабудуюць для навучэнцаў каледжаў у раёне вул. Лейтэнанта Кіжаватава і Каржанеўскага. Таксама на стадыі праектавання знаходзіцца інтэрнат на вул. Кабушкіна, які прызначаны для работнікаў будаўнічага комплексу. Акрамя таго, сёлета ўвядуць у эксплуатацыю інтэрнат на Даўгінаўскім тракце побач з інфекцыйнай бальніцай — ён разлічаны менавіта на медыцынскіх работнікаў.

Каментары1

  • Усё для мянтоў
    26.05.2026
    Мянтам будуюць кватэры і раздаюць ва ўласнасць па ільготнай цане за ільготны крэдыт.
    А медыкам будуюць платны інтэрнат, з якога выкінуць як толькі звольнішся з медустановы.

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць