У АРІП — новы дырэктар. Папярэдні адпрацаваў чатыры з паловай месяцы
З 6 верасня на пасаду старшыні праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» прызначаны Уладзімір Драгун. Такое рашэнне прыняла назіральная рада.

Досвед працы Драгуна ў банкаўскай сферы больш за 25 гадоў.
Працаваў на кіруючых пасадах у Белінвестбанку, Белросбанку, Банку развіцця Рэспублікі Беларусь, СтатусБанку. З верасня 2020 г. па верасень 2021 г. узначальваў асацыяцыю беларускіх банкаў.
Варта адзначыць, што папярэдні дырэктар Сяргей Бянедзіс адпрацаваў на пасадзе старшыні праўлення АРІП чатыры з паловай месяцы: ён быў прызначаны 19 красавіка. Чаму адбылася кадравая змена, невядома.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары