Грамадства

CNN даведаўся аб ролі ЗША ў затрыманні «байцоў-вагнераўцаў» у Беларусі

Украінская разведка пры распрацоўцы аперацыі па затрыманні 33 расіян улетку 2020 года атрымала падтрымку з боку ЗША: грошы, тэхнічную дапамогу і кансультацыі ЦРУ, сцвярджаюць суразмоўцы CNN.

ЗША дапамагалі Украіне пры правядзенні аперацыі па затрыманні ў Беларусі ў ліпені 2020 года 33 расейцаў, якіх Мінск назваў байцамі прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) Вагнера. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на трох былых высокапастаўленых супрацоўнікаў украінскай разведкі.

Паводле звестак тэлеканала, Кіеў атрымаў ад Вашынгтона фінансаванне і тэхнічную дапамогу. Акрамя таго, ЦРУ кансультавалі ўкраінскі бок па арганізацыі аперацыі супраць «расійскіх наёмнікаў».

У той жа час высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік (яго імя не называецца) назваў гэтыя сцвярджэнні неадпаведнымі рэчаіснасці. Па словах суразмоўцы, разведка ЗША ведала пра аперацыі, але не мела да яе дачыненне, піша РБК.

Крыніца выказала здагадку, што заявы былых супрацоўнікаў украінскай разведкі могуць быць спробай зняць віну з Кіева за правал аперацыі.

Улады Украіны абвінавачваюць гэтых расіянаў ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на Данбасе. Экс-супрацоўнікі ўкраінскай разведкі паведамілі CNN, што арганізавалі аперацыю для таго, каб «выманіць» «байцоў ПВК» з Расіі і падвергнуць судоваму пераследу.

Па сцвярджэнні аднаго з суразмоўцаў канала, украінскія агенты выдавалі сябе за супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі.

Яны вербавалі нібыта расіянаў для аховы нафтавых аб'ектаў у Венесуэле, прапаноўваючы выгадныя кантракты на $5 тыс. у месяц, на самай справе маючы намер перадаць іх Кіеву. Крыніца CNN паведаміла, што «на гэтую прынаду трапіліся сотні патэнцыйных прэтэндэнтаў».

У выніку супрацоўнікі ўкраінскай разведкі выбралі 28 расіянаў, як мяркуецца, звязаных з незаконнымі аперацыямі ва Украіне, і яшчэ пяцярых «без якіх-небудзь сувязяў». Расейцам паведамілі, што яны накіруюцца ў Турцыю, а адтуль — у Венесуэлу. З-за закрыцця паветраных межаў расіяне на аўтобусе прыехалі ў Беларусь і спыніліся ў санаторыі «Беларусачка» пад Мінскам. За некалькі гадзін да вылету групу затрымалі супрацоўнікі беларускага КДБ.

Як сцвярджаюць былыя супрацоўнікі ўкраінскай разведкі, двое з затрыманых «прысутнічалі пры запуску ракеты, якая збіла MH17 (Boeing 777 «Малайзійскіх авіяліній», які пацярпеў катастрофу на Данбасе ў 2014 годзе; на борце былі 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа, яны загінулі). Яшчэ чацвёра, па сцвярджэнні суразмоўцаў CNN, былі сябрамі групы, адказнай за крушэнне ўкраінскага вайсковага самалёта, у выніку якога загінулі не менш за 70 чалавек.

Расіяне, якіх беларускі КДБ назваў байцамі ПВК Вагнера, былі затрыманыя 29 ліпеня 2020 года.

Мінск завёў у дачыненні да іх крымінальныя справы аб падрыхтоўцы тэракта і масавых беспарадкаў. ДзяржСМІ пісалі, што мэтай была дэстабілізацыя абстаноўкі напярэдадні выбараў прэзідэнта. Украіна патрабавала выдаць ёй частку затрыманых, паколькі падазравала іх у тэрарызме і ўдзеле ў канфлікце ў Данбасе. Аднак Мінск пазней зняў з расіянаў усе абвінавачванні і перадаў Маскве.

Пра тое, што да аперацыі па затрыманні 33 расейцаў датычная Украіна, паведамлялі «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы і галоўны рэдактар партала «Цэнзар.нет» Юрый Бутусаў.

У Кіеве назвалі гэтыя звесткі «добра прадуманай і спланаванай дэзынфармацыйнай кампаніяй», аднак пазней Служба бяспекі Украіны (СБУ) прызнала, што збірала доказную базу на расіян. У чэрвені 2021 года прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што аперацыю планавалі іншыя дзяржавы, а Украіну спрабавалі ў яе «ўцягнуць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні11

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР10

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць