Грамадства

Улады плануюць караць парушальнікаў масачнага рэжыму ў транспарце

За адсутнасць маскі ў грамадскім транспарце ў хуткім часе могуць увесці пакаранне. Прынамсі, гэтае пытанне прапрацоўваецца, заявіў намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка.

Журналістка задала пытанне з нагоды грамадскага транспарту — у ім складана выконваць сацыяльную дыстанцыю, а ў гадзіну пік — і папросту немагчыма.

— Літаральна на мінулым тыдні праводзілі працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту і камунікацый. Нас турбуе тое становішча ў грамадскім транспарце. Гэта адно з тых грамадскіх месцаў, дзе можна заразіцца, — сказаў Тарасенка.

Ён таксама распавёў, што прапрацоўваецца пытанне прыцягнення да адказнасці парушальнікаў масачнага рэжыму.

— Наша насельніцтва, калі не метадам угавораў… набліжаецца момант, калі і метадам адміністрацыйных спагнанняў будзем караць за адсутнасць медыцынскіх масак або павязак. Дыстанцыю ў транспарце выканаць складана, але ў Мінтранса на гэты конт ёсць рэкамендацыі — аб павелічэнні кратнасці маршрутаў у гадзіну пік, — сказаў галоўны санітарны доктар.

На жаль, Аляксандр Тарасенка не ўдакладніў, аб якіх відах адміністрацыйнага спагнання ідзе гаворка — аб папярэджанні, штрафе або арышце.

Нагадаем, у Беларусі адказнасць за захаванне масачнага рэжыму ўскладаецца на суб'екты гаспадарання. То-бок калі чалавек без маскі зойдзе ў краму, то штраф заплаціць адміністрацыя крамы, а не пакупнік. У грамадскім транспарце маскі таксама абавязковыя, кіроўца можа адмовіць у абслугоўванні пасажыру без маскі, але да адказнасці парушальнікаў масачнага рэжыму ў транспарце пакуль не прыцягвалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць