Свет

У Эстоніі забаранілі выкарыстоўваць каўняры і шалікі. Толькі маска!

Сёння ў Таліне прайшла прэс-канферэнцыя, у якой узялі ўдзел міністр дзяржаўнага кіравання Яак Ааб, міністр аховы здароўя і працы Танель Кійк і міністр сацыяльнай абароны Сігне Рыйсала. Яны расказалі пра сітуацыю з каранавірусам, піша Postimees.

Танель Кійк, Delfi

Так, невакцынаваныя больш не трапяць на розныя мерапрыемствы і ў месцы адпачынку з тэстам. Цяпер прымаецца толькі даведка аб вакцынацыі або перанесеным захворванні.

Таксама ад вакцынаваных і невакцынаваных патрабуецца медыцынская або шматразовая маска. Шалікі і іншыя тканіны і рукі для закрыцця носа і рота больш не працуюць. Патрэбна больш эфектыўная абарона, падкрэсліў Танель Кійк.

За суткі ў Эстоніі было выяўлена 1506 выпадкаў каранавіруса, 441 чалавек шпіталізаваны, шэсць памерлі. Прычым з тых, хто заразіўся, 974 не былі вакцынаваныя, а 532 былі вакцынаваныя цалкам.

Урад Латвіі зацвердзіў лакдаўн да 15 лістапада з каменданцкай гадзінай з 20:00: што забаронена і што дазволена

У Маскве ўводзіцца лакдаўн з 28 кастрычніка да 7 лістапада

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць16

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць16

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць