Вайна

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

У выніку расійскага ракетнага ўдару па выставе ўзбраенняў у Кіеўскай вобласці 24 ліпеня загінуў былы кіраўнік Цэнтра спецыяльных аперацый па барацьбе з тэрарызмам «Альфа» Службы бяспекі Украіны Эдуард Сірэнка, паведамляе Tsn.ua.

Эдуард Сірэнка. Фота з сацсетак

Пра смерць Эдуарда Сірэнкі паведамілі некалькі прадстаўнікоў украінскага абароннага сектара, былыя супрацоўнікі спецслужбаў і журналісты. Афіцыйнага пацвярджэння ад СБУ пакуль што, праўда, не было.

Адным з першых пра гібель Сірэнкі паведаміў былы кіраўнік кампаніі «Укрспецэкспарт» і экс-супрацоўнік «Альфы» Сяргей Бандарчук. Паводле яго, Сірэнка загінуў на палігоне падчас мерапрыемства. Журналіст Станіслаў Рачынскі таксама заявіў, што былы кіраўнік спецпадраздзялення загінуў менавіта на выставе дронаў, якая стала цэллю ракетнага ўдару. Спачуванні выказалі і іншыя вядомыя вайскоўцы, ветэраны ды грамадскія дзеячы.

Эдуард Сірэнка быў украінскім спецназаўцам, у розныя гады ўзначальваў Цэнтр спецыяльных аперацый «Альфа» СБУ. У 2018 годзе ён разам з іншымі супрацоўнікамі спецпадраздзялення знаходзіўся ў Іраку, дзе ўдзельнічаў у ахове пасольства Украіны ў Багдадзе. Паводле адкрытых звестак, ён цікавіўся мотатэхнікай і зброяй.

24 ліпеня расійскія войскі нанеслі ўдар трыма балістычнымі ракетамі па Кіеўскай вобласці. Паводле інфармацыі ўкраінскіх уладаў, адна ракета была перахоплена сродкамі супрацьпаветранай абароны, дзве дасягнулі цэлі. Адзін з удараў прыйшоўся па прыватным палігоне ў Бучанскім раёне, дзе ў гэты час праходзіла выстава ўзбраенняў з удзелам прадстаўнікоў украінскай абароннай прамысловасці.

Паводле апошніх афіцыйных даных, у выніку атакі загінулі 10 чалавек, яшчэ каля 100 атрымалі раненні. Таксама былі пашкоджаныя дзясяткі жылых дамоў, гатэлі, рэстаран і аўтамабілі.

Пасля трагедыі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што правядзенне такіх мерапрыемстваў падчас вайны недапушчальнае. Кіраўнік ягонай адміністрацыі Кірыла Буданаў адзначыў, што арганізатары павінны несці асабістую адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў.

Генеральны пракурор Украіны Руслан Краўчанка паведаміў пра затрыманне арганізатара выставы. Паводле матэрыялаў следства, адна з асацыяцый вытворцаў зброі правяла маштабнае мерапрыемства без неабходных узгадненняў з вайсковым камандаваннем і органамі ўлады. У выставе ўдзельнічалі больш за 300 чалавек, а ў праграму ўваходзіла, у тым ліку, дэманстрацыя сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер6

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць