Свет

Амбасадар ЕС у Беларусі паведаміў, супраць каго будзе накіраваны пяты пакет санкцый

Пяты пакет санкцый ЕC супраць Лукашэнкі засяродзіцца на тых, хто арганізоўвае міграцыю ў ЕC, распавёў амбасадар у Беларусі Дырк Шубель. Тым не менш галоўная для Бруселя тэма — правы чалавека ў Беларусі, піша DW.

Пасол Еўрасаюза ў Беларусі Дырк Шубель.

Пяты пакет санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будзе накіраваны перш за ўсё супраць асоб і кампаній, адказных за перапраўку мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі ў ЕС праз тэрыторыю Беларусі. Амбасадар ЕС у Беларусі Дырк Шубель заявіў пра гэта ў аўторак, 26 кастрычніка, выступаючы ў Бруселі на слуханнях у камітэце Еўрапарламента па замежных справах,.

Дыпламат падкрэсліў, што заклікі ЕС да ўладаў Беларусі застаюцца нязменнымі: вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і новыя выбары. «На жаль, усе нашы заклікі засталіся непачутымі. Таму мы цяпер рыхтуем пяты пакет санкцый, які, хутчэй за ўсё, засяродзіцца ў першую чаргу на пытанні міграцыі, але не толькі», — адзначыў Шубель. Глыбей у дэталі ён не ўдаваўся, бо ў ЕС заўсёды трымаюць у сакрэце санкцыі да іх афіцыйнага ўвядзення. Прыняцце пятага пакета чакаецца ў лістападзе.

Шубеля спыталі і пра тое, ці пашырыць ЕС санкцыі на ўвесь імпарт калійных угнаенняў з Беларусі. «Час пакажа. Гэта будзе залежаць і ад дзеянняў беларускіх уладаў… Калі не будуць вызваленыя палітвязні, калі гвалт супраць мірных людзей працягнецца, то магчымыя ўсе варыянты, уключаючы сферы, якія з'яўляюцца больш адчувальнымі для ЕС», — адказаў ён.

Амбасадар пацвердзіў, што ў Бруселі працягваюцца дыскусіі аб магчымых санкцыях у дачыненні да кампаніі «Белавія». Пытанне самалётаў, прадстаўленых у лізінг беларускаму дзяржаўнаму авіяперавозчыку кампаніямі з Еўрасаюза, таксама абмяркоўваецца, дадаў дыпламат.

Шубель нагадаў, што ЕС удалося ўгаварыць улады Ірака спыніць палёты ў Беларусь як мінімум да канца года. Паводле яго слоў, Брусель гаворыць і з іншымі краінамі — на Блізкім Усходзе, у Азіі і Афрыцы. Канкрэтна ён назваў толькі дзве краіны: Пакістан і Турцыю. Адзін з еўрадэпутатаў звярнуў увагу на тое, што са Стамбула ў Мінск толькі напярэдадні, 25 кастрычніка, было чатыры авіярэйсы. Шубель адказаў, што хоць гэтымі самалётамі маглі скарыстацца і мігранты, але ёсць і вялікі попыт на палёты ў Стамбул, бо гэта практычна адзін з двух варыянтаў дабрацца з Беларусі ў ЕС: альбо на машыне, аўтобусе ці цягніку да Вільні, а адтуль на самалёце; альбо па паветры з перасадкай у Стамбуле.

«Самая важная тэма — гэта сітуацыя з правамі чалавека. Многія з нас сёння кажуць аб міграцыі, сапраўды з'яўляецца вялікай праблемай, у асаблівасці для трох краін ЕС, якія суседнічаюць з Беларуссю. Але мы не павінны забываць, што найбольшая наша праблема — сітуацыя з правамі чалавека ў самой Беларусі, таму што ад яе пакутуюць людзі», — заявіў Шубель.

Паводле слоў пасла, заходнім дыпламатам у Беларусі больш не дазваляюць прысутнічаць на судовых пасяджэннях. Ён нагадаў, што ў найбліжэйшы час чакаюцца судовыя рашэнні ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і Мікалая Статкевіча і паабяцаў, што дыпламаты будуць прысутнічаць перад судом у Гомелі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

«Уратавалі заторы». Студэнтка спазнілася на фатальны рэйс Air India усяго на 10 хвілін, і яе не пусцілі на борт3

Аятала Хаменеі: Ізраіль адкажа за гэтыя атакі3

Вырашыў праскочыць перакрыжаванне на вялікай хуткасці і ледзь не збіў дзіця2

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць