Улада

Сілавікам і суддзям, якіх возьмуць пад дадатковую абарону, паднялі грашовае ўтрыманне на гэта

Урад прыняў пастанову, якая датычацца дзяржаўнай абароны і забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Так, павялічылі сумы на ўтрыманне сілавікоў, суддзяў, чыноўнікаў, якім патрэбна дадатковая абарона. А яшчэ распрацавалі палажэнне аб страхаванні і вызначылі, колькі атрымае пацярпелы, якога ўзялі пад спецыяльную абарону, і ягоная сям’я. 

Яшчэ ў 2016 годзе было прынятае Палажэнне аб парадку прымянення мераў бяспекі ў адносінах асобаў, якім патрабуецца дадатковая абарона.

Звычайна гаворка ідзе пра дзяржаўных служачых, але таксама дадатковую абарону могуць папрасіць інфарматары спецслужб, у тым ліку ўжо асуджаныя людзі, якія працуюць у інтарэсах сілавікоў у СІЗА або калоніях, або сведкі па крымінальных справах, якія супрацоўнічаюць са следствам і асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе.

Раней у Палажэнні было замацавана, што орган, які адказвае за бяспеку, павінен перавезці чалавека ў бяспечнае месца разам з неабходнымі яму рэчамі, а таксама штомесяц выплачваць матэрыяльную дапамогу ў памеры мінімальнага спажывецкага бюджэта (на сёння гэта амаль 595 рублёў). Цяпер гэту суму паднялі — да двух бюджэтаў кожны месяц, пакуль чалавек знаходзіцца пад абаронай. То бок амаль да 1190 рублі.

У выпадку, калі такі чалавек пераязджае ў іншае месца, яму будуць выплачваць чатыры бюджэты пражыткавага мінімума (раней было два) ці 2379 рублёў у першыя тры месяцы, а пасля ўжо па два бюджэты (раней быў адзін) ці па 1190 кожны месяц, пакуль сітуацыя для яго не будзе бяспечнай. 

Таксама змяняецца парадак праслухоўвання размоваў асобы, якой выдзяляюць дадатковую абарону. Раней спецслужбы павінны былі інфармаваць пра гэта пракурора, цяпер гэта ўжо не патрабуецца. 

Апроч таго, урад прыняў Палажэнне аб парадку і ўмовах абавязковага страхавання суддзяў, сілавікоў і, што адметна, іх блізкіх.

У выпадку калецтва ці іншай шкоды здароўю ў сувязі з пасягальніцтвам на момант прымянення да супрацоўніка мераў бяспекі яму выплачваецца страхоўка:

  • пяцігадовы заробак — калі чалавек стаў інвалідам І групы
  • чатырохгадовы заробак — за ІІ групу
  • трохгадовы заробак — за ІІІ групу інваліднасці.

Калі пашкоджанні не прывялі да інваліднасці, то за цяжкія цялесныя пашкоджанні выплацяць заробак, роўны двум гадам працы, за менш цяжкія пашкоджанні — гадавую зарплату.

У выпадку смерці суддзі ці сілавіка, якога бралі пад спецыяльную абарону, яго сям'я разава атрымае 15-гадовы заробак.

На такія ж сумы могуць разлічваць і родныя асобаў, якіх бяруць пад дадатковую абарону, калі было пасягальніцтва і на іх жыццё і здароўе. 

Такім чынам дзейсная ўлада дэманструе паслядоўную і павышаную абарону суддзяў і сілавікоў. Нагадаем, што сёлетнія змены ў крымінальныя законы павысілі адказнасць за знявагу, напад ці спробу нападу на супрацоўнікаў сілавых структур.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны6

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць