Свет11

У другую ноч беспарадкаў у Паўночнай Ірландыі пацярпелі 12 паліцэйскіх

Беспарадкі ў Паўночнай Ірландыі, якія ўспыхнулі пасля нападу выхадца з Судана на мужчыну ў Белфасце, працягваліся другую ноч запар. Паліцыя прымяніла вадамёты для разгону натоўпу, які кідаў у праваахоўнікаў розныя прадметы, у тым ліку бутэлькі з запальнай сумессю, піша Бі-бі-сі.

Фота: Charles McQuillan / Getty Images

Падчас беспарадкаў пацярпелі 12 паліцэйскіх, агулам ужо арыштаваны 16 чалавек.

На кадрах, знятых на кальцавой развязцы ў раёне Сандзіноўз на паўночны захад ад Белфаста, відаць, як пратэстоўцы, апранутыя ў чорнае і ў масках, разбівалі пад'язную дарогу каля прыватнага дома, выбіваючы кавалдай кавалкі пліткі і кідаючы іх у паліцэйскіх.

Таксама быў заўважаны вялікі аўтамабіль Міністэрства інфраструктуры, які гарэў, а яшчэ падпаленыя смеццевыя кантэйнеры.

У іншых частках Паўночнай Ірландыі таксама прайшлі пратэсты, але яны ў асноўным мелі мірны характар.

Беспарадкі ў сераду не дасягнулі маштабаў сутыкненняў, якія адбыліся ў аўторак, у выніку чаго людзі былі вымушаны пакідаць свае дамы.

Сутыкненні пачаліся ў аўторак пасля таго, як напярэдадні выхадзец з Судана Хадзі Аладзід, які атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі, напаў з нажом на мінакоў у Белфасце. У выніку адзін чалавек страціў вока і атрымаў шматлікія раненні твару і спіны.

Нападніка затрымалі выпадковыя сведкі. У сераду ў магістрацкім судзе яму выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства і ўзялі пад варту. Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 8 ліпеня.

Каментары1

  • Выбачайце калі ласка
    11.06.2026
    Гэта не беспарадкі, а "амаль мірныя пратэсты".

    Калі ў Еўропе палілі крамы, машыны, скідалі помнікі таму што, у Амерыцы памер ад перадазіроўкі фентанілам пад час арышту серыйны крымінальнік, тое казалі, што гэта "амаль мірныя пратэсты", "справядлівы гнеў", "трэба плаціць за грахі мінулага", а хто супраць - фашыст!

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць