Грамадства

Журналіст СБ Гладкая будзе маніторыць умовы ў калоніях. Раней яна «дапытвала» затрыманых за палітыку

Міністэрства юстыцыі ўключыла журналіста газеты «Савецкая Беларусія» Людмілу Гладкую ў рэспубліканскую грамадскую назіральную камісію, якая займаецца маніторынгам умоваў утрымання ў ізалятарах, калоніях і турмах. Гладкая шмат год піша пра сілавікоў і суды, але найбольшую папулярнасць здабыла пасля выбараў у 2020. У аддзяленнях міліцыі яна «дапытвала» затрыманых на акцыях і выкладвала відэа. Назваць гэта інтэрв’ю складана, паколькі адмовіцца ад гутаркі людзі не маглі, часта нават не разумелі, што гэта не супрацоўніца міліцыі, а журналіст. Гладкая неаднаразова заяўляла, што сутыкнулася з цкаваннем і пагрозамі ў інтэрнэце за сваю працу. Пры гэтым Людміла не саромееца ў выказваннях, удзельнікаў пратэста яна называе не інакш як «мразямі».

Людміла Гладкая атрымлівае падзяку за працу ў 2020-м. Фота прэс-службы Лукашэнкі

Маніторынг месцаў зняволення — даўняя праблема ў Беларусі. Фармальна пры Міністэрстве юстыцыі створаныя грамадскія назіральныя камісіі (рэспубліканская і абласныя), але назваць іх незалежнымі складана.

Па-першае, усе візіты ў папраўчыя ўстановы загадзя ўзгадняюцца з адміністрацыяй і Дэпартаментам выканання пакаранняў.

Па-другое, сябры камісіі размаўляюць з асуджанымі ў прысутнасці адміністрацыі, людзі баяцца скардзіцца, каб умовы не сталі яшчэ горшымі.

Па-трэцяе, высновы камісіі з'яўляюцца толькі рэкамендацыйнымі. Тым не менш пакуль гэта адзіная магчымасць прадстаўнікам грамадскасці, а не сілавых структур, патрапіць за краты, каб убачыць, у якіх умовах знаходзяцца зняволеныя.

Назваць працу камісіі публічнай і адкрытай складана, паколькі інфармацыя пра яе дзейнасць зрэдку з’яўляецца ў выглядзе навінаў на сайце Мінюста.

Апошняя такая навіна — за чэрвень 2021 года. Да таго амаль паўтары гады чальцы ўвогуле не наведвалі калоніі, іх туды не пускалі з-за каранавіруса.

Летам камісія наведала калонію ў Шклове, якая прагрымела на ўсю Беларусь пасля навіны, што там памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Тады ў яе склад яшчэ ўваходзіў кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, які ўздымаў пытанне пра Ашурка, але кіраўніцтва адмовілася каментаваць трагедыю. Супрацоўнікі спаслаліся, што Следчы камітэт праводзіць праверку, а ім няма чаго сказаць. 

БХК, як і многія іншыя незалежныя грамадскія арганізацыі, у ліпені 2021-га патрапілі пад рэпрэсіі — арганізацыя была ліквідавана. І вось, ужо ў новым спісе чальцоў назіральнай камісіі пры Мінюсце прозвішча Гулака няма. Але з’явіліся новыя — напрыклад, журналіста СБ Людмілы Гладкай і «ветэрана журналістыкі» Ігара Кадраля, яны прадстаўляюць праўладны Саюз журналістаў.

Ёсць сярод чальцоў камісіі і прадстаўнікі нечаканых і малавядомых грамадскіх арганізацый: рускі культурны цэнтр «Русь», ліга жанчын «За выжыванне», «Гомельскі клуб вясёлых і знаходлівых», «Гродзенскі рыбалоўны клуб», спартыўнае аб’яднанне «Белы журавель». 

Адметна, што сярод чальцоў Мінскай камісіі пазначаная Вольга Гарбунова з грамадскай арганізацыі «Радзіслава», якая падтрымлівае жанчын і дзяцей, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту.

Нядаўна Вольга была затрыманая па абвінавачванні ў арганізацыі «жаночых маршаў» у Мінску (арт. 342 КК), цяпер знаходзіцца ў СІЗА. На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, яна кажа, што не ўдзельнічала ў масавых беспарадках. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА22

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць