Свет

Расія выставіла ўмовы НАТА і ЗША па гарантыях бяспекі

МЗС РФ апублікаваў праекты дагавораў Расіі з ЗША і НАТА аб узаемных гарантыях бяспекі, паведамляе РІА «Навіны».

У пагадненні з НАТА, у прыватнасці, прапануюцца наступныя пункты:

— НАТА абавязваецца выключыць далейшае пашырэнне і далучэнне да альянсу Украіны;

— НАТА адмаўляецца ад вядзення любой ваеннай дзейнасці ва Украіне, ва Усходняй Еўропе, Закаўказзі, Цэнтральнай Азіі;

— Расія і НАТА абавязваюцца не разгортваць ракеты сярэдняй і меншай далёкасці ў раёнах, адкуль яны могуць паразіць тэрыторыю адзін аднаго;

— бакі не разглядаюць адзін аднаго ў якасці праціўнікаў і не павінны ствараць умовы, якія можна расцаніць як пагрозу;

— бакі абавязваюцца мірна вырашаць усе спрэчкі і ўстрымлівацца ад прымянення сілы.

Праект пагаднення з ЗША змяшчае наступныя пункты:

— Расія і ЗША не выкарыстоўваюць тэрыторыю іншых краін для падрыхтоўкі або ажыццяўлення нападу адзін на аднаго;

— бакі абавязваюцца не разгортваць ракеты сярэдняй і меншай далёкасці за мяжой і ў раёнах, адкуль яны могуць паразіць цэлі на тэрыторыі іншага боку;

— бакі абавязваюцца не разгортваць ядзерную зброю за мяжой, павінны вярнуць ужо разгорнутую, а таксама ліквідаваць інфраструктуру для разгортвання ядзернай зброі па-за сваёй тэрыторыяй;

— бакі абавязваюцца не праводзіць ваенных вучэнняў з адпрацоўкай сцэнарыяў прымянення ядзернай зброі;

— бакі абавязваюцца не падрыхтоўваць ваенных няядзерных краін прымяняць ядзерную зброю.

Столтэнберг: Рашэнне аб Украіне і NATO прымуць толькі Украіна і NATO

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць