Гаспадар бел-чырвона-белай хаты Анатоль Каханчык асуджаны на 25 сутак арышту, трымае сухую галадоўку
Сталі вядомыя падрабязнасці арышту жыхара Полацка Анатоля Каханчыка, якога пакаралі 25-сутачным арыштам па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

Для адбыцця пакарання мужчыну перавезлі з Полацка у Віцебск, паведамляюць праваабаронцы.
Анатоль, як і абяцаў, трымае сухую галадоўку.
Нагадаем, год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікета, а потым пагражалі крымінальнай справай як за злоснае хуліганства.
«Беларусы ідуць на гэта, бо ёсць агульны недавер да сістэмы правасуддзя». Абмяркоўваем з юрыстамі, як адмовіцца ад запісу «пакаяннага відэа»
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары