Літаратура

«Вы не бачыце розніцы паміж часопісам і гарэлкай». У літаратурных колах некалькі дзён спрачаюцца з-за назвы паэтычнага праекта

Днямі з’явіўся новы літаратурны інтэрнэт-часопіс «Таўбін». Ён прысвечаны сучаснай беларускай паэзіі. Але гарачую дыскусію выклікала назва часопіса: маўляў, як можна — карыстацца імем паэта.

Рэдактарка праекта Крысціна Бандурына адразу расставіла ўсе кропкі над і:

«Дазвол на выкарыстанне імя Юлія Таўбіна атрыманы асабіста мной ад яго нашчадкаў.

Мы не ставілі сабе за мэту паўтарыць ідэю выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм». Назва прыйшла мне ў галаву, калі я пісала тэкст на «Ноч паэтаў» і зразумела, што ў нас з ім шмат агульнага. Гэта не сайт паэзіі Юлія Таўбіна і не віртуальны музей папярэднікаў. Гэта партал сучаснай паэзіі», — патлумачыла яна ў Фэйсбуку.

Крэатыў ацанілі не ўсе. Пісьменнік Валерый Гапееў напісаў з’едлівы пост:

«Мне так падаецца, што нам трэба смялей быць у справе ўвекавечання слынных сыноў Беларусі.

То ідзём у гэтым кірунку далей:

  • Штотыднёвік «Кульбак».
  • Газета «Цётка».
  • Дзіцячы часопіс «Зарэцкі».

Прасоўваем імёны ў культуру:

  • Ансамбль народнага танца «Лявонны».
  • Народны хор «Чарот».

Напаўняем памяццю актыўны адпачынак месцічаў:

  • Рэстаран-кабарэ «Вольны».
  • Казіно «Дудар».

Заносім літаратурную спадчыну ў кватэры і дамы:

  • Набор гасцінай мэблі «Кляшторны».
  • Мужчынская зімовая шапка «Галавач».

І лёгка шліфуем паўсядзённасць:

  • Чыпсы «Харык».
  • Гарэлка «МаракоFF».

Крэатывім, карацей…

Няма каму спытаць за гэтыя імёны».

Пісьменнік дадаў, што абсалютна супраць таго, каб імем чалавека называўся прадукт іншых людзей.

«Вы не бачыце розніцы паміж літаратурным часопісам і гарэлкай», — пачалі спрачацца з Гапеевым.

«У Францыі каньяк «Напалеон»! Але мне здаецца, што Гапееў тут трохі пра іншае. Бо розніца ёсць, калі супервядомае імя выкарыстоўваюць, бо ўсе і так ведаюць, што імператар — гэта не бухло, і іншая справа, калі ёсць шанцы, што другасны прадукт стане больш вядомы, чым творчасць таго, чыім іменем быў названы», — разважае літаратурны крытык Ганна Кіслыцына.

Аднак большасць падтрымала ідэю з назвай. На думку Ганны Севярынец, «Таўбін» — шыкоўнае імя для паэтычнага партала.

«Як на мяне, Taubin — даволі добры нэймінг у духу зумераў. У іх пакаленні пераемнасць пакаленняў і каштоўнасцяў праяўляецца менавіта так», — выказалася паэтка Марыя Мартысевіч.

Юлій Таўбін — беларускі паэт які пісаў у 1920-30-я гады. Апошнія свае гады ён правёў у цюменскай высылцы. Разам з іншымі творцамі быў расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га.

Чытайце таксама:

«Няхай са мной памірае мой верасовы мёд!» Новыя вершы паэтаў — Макс Вінярскі, а таксама беларускі пераклад слыннай балады

Дзіцячыя вершы Андрэя Скурко чытаюць купалаўцы ВІДЭА

«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць