Літаратура11

Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад з літоўскай

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Surma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў. Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса «Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі». З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло, піша bellit.info.

Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць грамадству, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але «штосьці пайшло не так».

Два антаганісты — рыцар і драконы — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі.

Мастацкае афармленне Ганны Штольц.

Проза Гінтараса Граяўскаса ўпершыню публікуецца па-беларуску. Набыць кнігу можна праз інтэрнэт краму Kamunikat.shop.

Surma — партнёрскі праект Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў, які базуеца ў Вільні. Пад брэндам выдавецтва мяркуецца выпускаць кнігі па некалькіх накірунках. У найбліжэйшых планах выхад кніг прызёраў прэміі імя Ежы Гедройця, пераможцаў літаратурных конкурсаў, аднаўленне серыі дэбютных кніг «Пункт адліку», арыгінальная і перакладная дзіцячая літаратура.

Каментары1

  • Да Колі ўжо?
    07.07.2025
    У беларускай мове цмок, а не дракон!

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць