Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі «Паэты планеты» ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае ўкраінскай паэткі Лесі Украінкі і «Эпіграмы і афарызмы» нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау, піша Bellit.info.

Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць гэта творца без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Амарам Хаямам».
Пераклаў творы з нямецкай мовы Лявон Баршчэўскі.
«Выбраная лірыка» класічнай украінскай паэткі Лесі Украінкі (1871—1913) пабачыла свет у перакладзе Георгія Ліхтаровіча
Зборнікі можна прыдбаць у Мінску ў «Акадэмічнай кнізе», а таксама ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41—42.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары