Эканоміка

Вярхоўны суд наклаў буйны штраф на кампанію Google

Справа была ў тым, што беларускае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла факт злоўжывання кампаніяй сваім дамінантным становішчам на рынку мабільных праграм.

Фота: guynamedjames / depositphotos.com

Падчас расследавання, праведзенага МАРГ, высветлілася, што кампанія Google LLC дазваляе ўсталяваць вытворцам смартфонаў і планшэтаў пад кіраваннем АС Android краму мабільных праграм Google Play на іх прылады толькі пры выкананні шэрагу ўмоў. Сярод гэтых умоў — загрузка сэрвісаў і мабільных праграм карпарацыі.

Міністэрства палічыла, што такія практыкі «абмяжоўваюць магчымасці доступу праграм на мабільныя прылады іншых распрацоўшчыкаў праграм, у першую чаргу праграм пошуку» і тым самым садзейнічаюць манапалізацыі рынку Google-ам.

Вярхоўны суд пагадзіўся з аргументамі МАРГ і прыцягнуў кампанію Google да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 1 438 941 рублёў (каля 560 тысяч даляраў).

Гэты штраф быў накладзены эканамічным судом Мінска яшчэ ў мінулым годзе, але кампанія яго абскарджвала. Але няўдала, пакаранне застаецца ў сіле. 

Каментары

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць