Свет

75-гадовы француз загінуў, спрабуючы пераплыць акіян на вёслах

У пятніцу перакуленую лодку французскага шукальніка прыгод Жана-Жака Савена знайшлі паблізу Азорскіх выспаў, прыкладна за паўтары тысячы кіламетраў ад Партугаліі, адкуль ён стартаваў. Прычыны і абставіны смерці Савена пакуль не вядомыя. Гэтае адзіночнае амбіцыйнае плаванне мелася стаць для яго другім, піша Бі-бі-сі.

Савен адправіўся ў другое падарожжа праз Атлантычны акіян 1 студзеня з партугальскага Сагрэша. Першае ён здзейсніў больш за тры гады таму ў вялікай, спецыяльна пабудаванай бочцы. Але ў пятніцу ягоную лодку знайшлі ў моры перакуленай.

«На жаль, гэтым разам акіян аказаўся мацнейшым, чым наш сябар, які так любіў мора і падарожжы па ім»,

— гаворыцца ў заяве на старонцы Савена ў Фэйсбуку.

У сераду Савен напісаў у «Фэйсбуку», што моцныя вятры падоўжылі ягонае падарожжа на 900 кіламетраў і што ў яго праблемы з сонечнай панэллю, але запэўніў чытачоў, што нічога страшнага ў гэтым няма і ён ліквідуе непаладкі, як толькі дабярэцца да сталіцы Азорскіх выспаў, Понта-Дэлгадо. А ў ноч на чацвер Савен выпусціў два аварыйныя буйкі, якія падавалі сігналы бедства. З тых часоў сувязі з ім не было.

Былы дэсантнік, а затым прыватны пілот Савен на мінулым тыдні адзначыў сваё 75-годдзе, выпіўшы на сваёй лодцы шампанскага і закусіўшы яго фуа-гра. Ён планаваў перасекчы акіян у сваёй васьміметровай вяслярнай лодцы прыкладна за тры месяцы. Усё гэта прадпрыемства ён лічыў «спосабам пасмяяцца над старасцю». 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў матэматычную задачу, якая 80 гадоў ставіла навукоўцаў у тупік10

Як у самай жорсткай беларускай турме ламаюць людзей5

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася43

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам1

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы11

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць