Улада22

Лукашэнка хоча стварыць Следчы камітэт, падпарадкаваны сабе

Гэта абгрунтоўваецца нібыта маючым месца «пагаршэннем якасці следства».

На нарадзе па працы Пракуратуры, што адбылася ў Аляксандра Лукашэнкі, многія прамоўцы закраналі праблему нібыта маючага месца пагаршэння якасці следства. Яны выказваліся за стварэнне адзінага следчага камітэта, падпарадкаванага непасрэдна прэзідэнту краіны.

Сам Лукашэнка адкаментаваў гэта наступным чынам: «Магчыма, горш не будзе, калі мы створым магутны следчы камітэт, падпарадкаваны непасрэдна прэзідэнту і паднаглядны генеральнаму пракурору, але ці не страцім мы нешта за той час, пакуль такі орган будзе стварацца? Другі момант: цяпер следства вядзецца ў розных структурах, і такім чынам выкарыстоўваецца не толькі матэрыяльная, але і інтэлектуальная база гэтых самых розных падраздзяленняў — гэта таксама станоўчы фактар. Аднак, калі такое ўзнікла пытанне, значыць адкладаць яго нельга. Трэба ўважліва яшчэ раз яго разгледзець, і калі патрэбны новаўвядзенні, то рабіць усё трэба менавіта цяпер», — заўважыў ён.

У выніку ён даручыў Адміністрацыі прэзідэнта, дзяржсакратарыяту Рады Бяспекі і Пракуратуры ў трохмесячны тэрмін перагледзець сістэму органаў пракуратуры з мэтай аптымізацыі.

Каментары2

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць