Грамадства

Чыгуначнік пра ўзлом сістэмы на Беларускай чыгунцы: «Рабочыя радыя, што ўсё так адбываецца»

Прадстаўнік «Рабочага руху» на чыгунцы Сяргей Вайцяховіч расказаў Радыё Свабода пра наступствы атакі «Кіберпартызанаў» на Беларускую чыгунку і патлумачыў, чаму чыгуначнікі смяюцца са словаў Лукашэнкі пра тое, што Беларусь не ў стане прыняць 200 вайсковых саставаў з Расіі.

Мінскі чыгуначны вакзал. Фота: korsar / depositphotos.com 

«Кіберпартызаны» сцвярджаюць, што ўзлом электроннай сістэмы Беларускай чыгункі адбываўся ад вечара ў нядзелю да раніцы ў панядзелак. Ён рабіўся з мэтаю запаволіць рух расійскіх вайсковых цягнікоў на анансаваныя ў Беларусі вучэнні. Сама чыгунка не каментавала гэтага здарэння, але прызнала праблемы з анлайн-продажам квіткоў. Паводле «Кіберпартызанаў», іх атака нанесла сур’ёзныя страты Беларускай чыгунцы, асабліва грузавым перавозкам.

Гэтую інфармацыю пацвярджае і Сяргей Вайцяховіч. Ён кажа, што пашкоджанні настолькі сурʼёзныя, што вялікая частка працы робіцца цяпер на чыгунцы ўручную.

Вайцяховіч працаваў на Беларускай чыгунцы 4 гады. Ён быў рабочым у Мінскім вагонным дэпо, у аддзеле эксплуатацыі. У красавіку 2021 году яго звольнілі па палітычных матывах.

На што паўплывала атака «Кіберпартызанаў»

«Усё ляжыць. Накрылася АРМ — аўтаматызаванае рабочае месца. І яшчэ такі выраз, як АС — аўтаматызаваная сістэма, у якой непасрэдна працуюць рабочыя, якія афармляюць прывозачную дакумэнтацыю, звязаную з рухам цягнікоў. Той жа АС ОДГП (Аўтаматызаваная сістэма прывязкі складаўтварэння да графіка руху цягнікоў) — гэта сістэма, якая аўтаматычна прывязвае графік складаўтварэння. Гэта сур’ёзная сістэма, і яна таксама не працуе. Усё робіцца ўручную. А ёсць «Электронныя перавозкі». Гэта сістэма, праз якую ідзе ўвесь дакумента-электронны абарот. Напрыклад, таварныя накладныя, перавозачныя дакументы, грузавыя паведамленні, рахункі за аплату на перавозкі. А цяпер праблемы, бо вагоны прастойваюць.

Гэта моцны ўдар па рэпутацыі чыгункі ў пытаннях бяспекі. І перад РЖД (Расійскай чыгункай) таксама, і чыгункамі іншых краін, бо ідзе затрымка грузаў праз тое, што не могуць аформіць перавозачную дакументацыю.

Прадстаўнікі «Рабочага руху» са Сьвятланай Ціханоўскай. Сяргей Вайцяховіч — справа

Наколькі сур’ёзны збой у анлайн-продажы квіткоў

«Праблема з продажам квіткоў — гэта дробязь. Ёсць яшчэ такая сістэма, як САП: сістэма кіравання бізнэс-праектамі. Адзін з яе модуляў таксама пашкодзілі, і ў выніку на чыгунцы не змаглі налічыць заробкі. У панядзелак яны ўжо ведалі, што не паспеюць хутка ўсё выправіць, і лічылі ўсё ўручную. Архівы ўсе знішчаныя. Глядзець нейкую статыстыку за мінулы год ці месяц немагчыма, у электронным выглядзе нічога не засталося. Аднавіць гэта можна па частках, збіраючы дадзеныя з падатковай, з «Беларусбанка» і іншых структур».

Як узлом увогуле стаў магчымы на такім стратэгічным аб’екце

«Бо талковых спецыялістаў у IT-аддзеле амаль не засталося. Ды нават ААЦ у актах піша розную ахінею. За апошнія паўгода гэта ўжо трэцяе несанкцыянаванае атрыманне доступу да карпаратыўнай сеткі Беларускай чыгункі.

Сілавікі хадзілі ў аўторак па ІРЦ, па ўпраўленні чыгункі. Не ведаю, каго яны хацелі там знайсці. Правяралі там камп'ютары, бо думаюць, што нехта дапамагаў знутры. КДБ бясконца там лазіць, за кімсьці шпіёніць яшчэ з верасьня, калі адбылося першае пранікненне ў карпаратыўную сетку».

Чаму яны не ў стане хутка выправіць праблему

«Вось гэта галоўнае. З гэтым не могуць нічога зрабіць. Спецыяліста, які разбіраўся ў гэтым тыпе базы дадзеных, звольнілі за палітыку яшчэ летась. Нюанс у тым, што тэхналогія старая і маладыя спецыялісты ў ёй не разбіраюцца». Хутчэй за ўсё, знойдуць кагосьці на аўтсорсынгу, які адновіць працаздольнасць базы дадзеных. Але самі дадзеныя ўжо не адновяць, бо накрылі базы і рэзервовыя копіі на стужкавых назапашвальніках таксама. Папрыбіралі і зашыфравалі.

«Кіберпартызаны» сцвярджаюць, што, узламаўшы сістэму, маглі цалкам спыніць рух. Ці праўда гэта

«»Кіберпартызанам» не трэба ніякіх тысяч ахвяраў, крушэнняў і г. д. Ёсць такая сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман». Яна кіруе стрэлкамі і светлафорамі на ўсёй чыгунцы. І калі ты хакер, атрымліваеш доступ да карпаратыўнай сеткі. І калі ты знаходзіш спасылку на сервер самога «Нёмана», атрымліваеш над ёю кантроль, то ты можаш любы цягнік пусціць пад адкос, можна стварыць сутыкненне. Калі б рэальныя тэрарысты атрымалі доступ да гэтай праграмы, то былі б ахвяры».

Што пра атаку думаюць самі чыгуначнікі

«Рабочыя радыя, што ўсё так адбываецца. Яны злыя і пакрыўджаныя на кіраўніцтва, бо звальняюць людзей, вешаюць на іх дадатковую працу, з боку кіраўніцтва стаўленне ўвогуле скоцкае. Большасць гаворыць, што так і трэба. Нават улічваючы тое, што гэта ўплывае на прыбыткі.

У кіраўніка чыгункі Уладзіміра Марозава ў панядзелак быў першы дзень пасля адпачынку. Кіраўніцтва ў паніцы, не ведаюць, што рабіць».

Ці скончыліся на чыгунцы палітычныя рэпрэсіі

«Летась былі спісы на звальненне 1000 чалавек. 23-24 лістапада было паседжанне ў Маскве сяброў АДКБ наконт тэхнічнага прыкрыцця чыгункі. І там ставілі адно з пытанняў — зачысціць эксплуатацыю БЧ для гарантыі бяспекі праходу эшалонаў. Каб не выцякала інфармацыя. Бо на вучэннях «Захад-2021» па іх выцекла ўсё. І графікі руху цягнікоў, і як рыхтаваліся да гэтых вучэнняў: усё, што датычыла структуры БЧ. Таму яны вырашылі перастрахавацца, пачалі звальненні, але зразумелі, што проста не будзе каму працаваць».

Ці мае рацыю Лукашэнка, што прыняць 200 вайсковых саставаў з Расеі немагчыма

«Мы пасмяяліся з калегамі з БЧ наконт гэтага. За адзін дзень Беларуская чыгунка толькі па адным стыку прыняла 17 цягнікоў з Расіі. Толькі па адным стыку, за адзін дзень. Гэта ахінея, што ён там нёс, што нельга прыняць 200 эшалонаў. Гэта звычайнае адмаўленне, як і тое, што яны адмаўляюцца прызнаць, што партызаны ўзламалі Беларускую чыгунку. Раней яны называлі гэта тэрарызмам або шпіянажам, а цяпер проста адмаўляюць.

33 вайсковыя эшалоны заехалі з 16 да 21 студзеня. Для параўнаньня, калі былі вучэнні «Захад-2021», за месяц прыехала толькі 29 эшалонаў. Яны баяцца дыверсій, таму пастаянна зрушваюць графікі. Да 10-га лютага плануецца 200 вайсковых эшалонаў. За месяц гэта ўвогуле не лічба, лёгка прымаецца».

Чытайце таксама:

БЧ часткова аднавіла працу сэрвісу анлайн-куплі квіткоў на цягнікі

«Спецыфічныя базы даных, не хапае спецыялістаў аднавіць». Што адбываецца на чыгунцы пасля ўзлому? Падрабязнасці

«Праблемы пачаліся з трох гадзін ночы». Што яшчэ вядома пра збой у працы чыгункі?

Каментары

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў11

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →