Грамадства

У Гомелі прэзентавалі фільм пра сталінскія рэпрэсіі

28 студзеня ў Гомелі адбылася прэм’ера фільма пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта першы гістарычны рэпартаж з цыкла, які плануе зняць журналістка Ларыса Шчыракова і яе каманда, піша Радыё Свабода.

Ларыса Шчыракова.

«Я называю нашу працу гістарычнымі рэпартажамі. Першы рэпартаж — тры гісторыі пра рэпрэсаваных, якія апавядаюць іх блізкія — унукі і праўнукі. Калі мы кажам пра рэпрэсіі і пацярпелых — то гэта тычыцца не толькі расстралянага чалавека, але і ягонага блізкага атачэння. Бо дзяцей забіралі ў спецыяльныя прытулкі, жонак — адпраўлялі ў высылку як сваякоў «ворага народу». Праз такія фармулёўкі людзі пазней не маглі атрымаць адукацыю, працу»,

— тлумачыць аўтарка фільма.

Унукаў і праўнукаў здымалі ў лакацыях, звязаных з жыццём у Гомелі іх блізкіх. Дзве з гераіняў фільма жывуць у Расеі. Яны адмыслова прыязджаюць у Гомель, каб убачыць, дзе жыў іх дзядуля, бабуля ці прадзед.

«Мы прэзэнтуем не толькі фільм, але і сайт, дзе збіраем інфармацыю пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта ўсё мы робім для ўшанавання памяці ахвяр. Цяпер мы змянілі фармат працы і не дасылаем ужо запыты ў афіцыйныя структуры, як у мінулыя гады. Бо адказы адтуль не мелі ніякай каштоўнасці і не змяшчалі інфармацыі»,

— кажа Ларыса Шчыракова.

Шчыракова нагадала, што ў 2021 годзе ўлады пачалі раскопкі ў лесе пад Гомелем, каля шашы на Чарнігаў. З 90-х гадоў гэтае месца было вядомае гісторыкам, краязнаўцам як месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Цяпер жа, у канцы 2021 года, пракуратура Гомеля заявіла, што там пахаваныя ахвяры нацыстаў.

«У кожным раёне Гомельскай вобласці ёсць кніга «Памяць». Там дзясяткі тысяч прозвішчаў рэпрэсаваных людзей, большасць з іх — расстраляныя. Пытанне — а дзе яны пахаваныя, калі такіх месцаў афіцыйна на тэрыторыі вобласці няма? Калі ў вобласці і ёсць месцы ўшанавання, то гэта прыватныя ініцыятывы, сціплыя крыжы ці помнікі на мясцовых могілках у памяць аб тых, хто не вярнуўся з лагераў ці высылкі»,

— звяртае ўвагу журналістка.

Сітуацыю з ушанаваннем ахвяр рэпрэсій у вобласці яна называе «катастрафічнай».

«Цяпер мы закладаем падмурак, робім свой унёсак у аднаўленне гістарычнай справядлівасці і праўды. Хочацца, каб гісторыя не была мёртвай, безыменнай. Таму мы і здымаем рэпартажы, размаўляем са сваякамі рэпрэсаваных.

Праўда такая, што некаторыя сваякі нават сёння баяцца размаўляць пра сваіх блізкіх, якіх расстралялі, выслалі на Калыму. Наколькі страх ад таго, што адбывалася ў 30-я гады, дзейнічае нават праз пакаленні.

Я лічу, што каб мы вывучалі сваю гісторыю, каб людзі ведалі больш пра тыя гады, было б сёння менш прыхільнікаў «цвёрдай рукі», не было б разважанняў, што рэпрэсіі былі апраўданыя. Станкі не могуць быць даражэйшыя за чалавечае жыццё.

Рэпрэсіі — гэта татальная дэгуманізацыя, калі чалавек — нішто, пыл»,

— лічыць Шчыракова.

Чытайце таксама:

«Такога нават пры царызме не было»: гісторык з Масквы Аляксей Каўка падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі

«На мяне самога напісалі чатыры даносы». Гісторык Ігар Кузняцоў пра злітую базу зваротаў у міліцыю і паралелі з 1930-мі

Даследчыца Лідзія Савік: Паралелі з 1930-мі гадамі відавочныя

Каментары

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць