Мінздароўя: За суткі 1965 выпадкаў кавіду. Мінулыя дні фіксавалася больш за 2200 выпадкаў
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 1965 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 1514 чалавек.
Папярэднія дні фіксавалася больш за 2200 выпадкаў: у пятніцу — 2221, у суботу — 2302, у нядзелю — 2 387.
Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 742 953 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 733 526 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны кавід.
За мінулыя суткі памерлі 13 чалавек (за ўвесь час 6 052). За мінулыя суткі выкананы 28 961 тэст.
Цяпер чытаюць
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары